|
Год беларускай жанчыны натхняе на творчасць |
16.07.2026 |
Жанчына — захавальніца сямейнага агменю, носьбітка духоўных каштоўнасцей, крыніца натхнення для мастакоў, паэтаў і музыкантаў ва ўсе часы. Менавіта ёй прысвячаюцца вершы, песні і літаратурныя творы, у якіх праслаўляюцца яе прыгажосць, мудрасць, сардэчнасць і самаахвярнасць.
У межах мерапрыемстваў, прысвечаных Году беларускай жанчыны, у Горках працягваюцца творчыя сустрэчы, якія знаёмяць жыхароў горада з мясцовымі аўтарамі і іх творамі, праслаўляюць духоўную прыгажосць, мудрасць і сілу беларускай жанчыны.
16 ліпеня ў цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага прайшла творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Ведзянеевым і членамі народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова» Людмілай Дзёменскай і Надзеяй Курбасавай, прысвечаная Году беларускай жанчыны.
На сустрэчу з пісьменнікамі завіталі ўдзельнікі клуба «Мудрасць» раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і студэнты факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
Аляксандр Ведзянееў прадставіў свой паэтычны зборнік «Миражи любви, или Анна» і прачытаў новыя вершы, прысвечаныя жанчыне і каханай дзяўчыне: «Слава жанчыне», «Зярняткі дасканаласці», «Суразмоўніца», «Далікатнае дакрананне», «Спатканне з Музаю» і інш.
Ветэран педагагічнай працы Людміла Дзёменская спачатку пазнаёміла прысутных са сваёй творчасцю, з кнігай прозы «Жылі-былі людзі…», у якой цэнтральнае месца займаюць вобразы жанчын, апавядаецца пра іх цяжкі лёс у час фашысцкай акупацыі. Затым яна прадставіла свае новыя творы: «Велікоднае яйка», «На жывот», «Любіў Іван Сіўку».
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
Вядомая горацкая салістка Надзея Курбасава выканала па заяўках жанчын іх любімыя песні аб Радзіме, жанчыне і каханні.
Прысутныя ўважліва слухалі, задавалі пытанні, дзяліліся ўражаннямі, выказвалі свае меркаванні аб творчаці аўтараў. Сустрэча атрымалася даволі цікавай і змястоўнай.
Творчая сустрэча яшчэ раз пацвердзіла: мастацкае слова і песня здольныя не толькі кранаць душу, але і аб’ядноўваць людзей розных пакаленняў. Такія літаратурна-музычныя сустрэчы не толькі адкрываюць новыя старонкі творчасці мясцовых аўтараў, але і спрыяюць захаванню культурных традыцый, умацаванню духоўных каштоўнасцей і павагі да ролі жанчыны ў гісторыі, сям'і і грамадстве.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
























































