Калі дабрыня становіцца спадчынай

Калі дабрыня становіцца спадчынай

27.07.2026


28 ліпеня споўнілася б 77 гадоў таленавітай горацкай паэтэсе, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, «Чалавеку года Горацкага раёна-2018» у намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць», пераможцу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2019» у намінацыі «Духоўнасць і культура» Ніне Дзмітрыеўне Кавалёвай.

Успомніць аб гэтай сапраўднай беларускай жанчыне, аддаць даніну павагі яе жыццёваму подзвігу, творчай і грамадскай дзейнасці ў Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей прыйшлі яе блізкія, сябры, калегі па пяры, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, землякі з Дрыбінскага раёна, прадстаўнікі духавенства.

Подробнее

У кожнага з прысутных і выступоўцаў свая гісторыя супрацоўніцтва, агульных спраў і сяброўства з Нінай Дзмітрыеўнай. Усіх яна аб’яднала ў свой час, а пасля адыходу ў вечнасць засталася пуцяводнай зоркай і мудрым дарадчыкам у добрых справах.

Дырэктар музея Святлана Макеева расказала аб першым знаёмстве з Нінай Дзмітрыеўнай і супрацоўніцтве паэтэсы з гэтай установай.

Настаяцель прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Расна Дрыбінскага раёна іерэй Генадзь Мартынаў адзначыў чалавечнасць, жыццялюбства і кемлівасць Ніны Дзмітрыеўны. «Галоўнай адметнасцю сапраўднай веры з’яўляецца жаданне чалавека дарыць, ахвяраваць. На маю думку, Ніна Дзмітрыеўна ў поўнай меры валодала такімі якасцямі. Яе творы і ўсё яе жыццё – яскравае таму пацвярджэнне, а сціпласць і павага да кожнага чалавека – галоўныя рысы яе характару», – падкрэсліў святар.

Сапраўды, Ніна Дзмітрыеўна вельмі любіла наш горад, яго жыхароў, імкнулася ўпрыгожыць іх жыццё сваімі вершамі, песнямі, добрымі справамі. Дзякуючы ёй з’явілася засень над магілай протаіерэя Іаана Золатава. А апошняя добрая справа, якую яна паспела зрабіць пры жыцці, – гэта званы для храма Усіх Беларускіх Святых, набытыя за асабістыя сродкі.

Як пісаў горацкі паэт Сяргей Лоцманаў, «у яе душы, як у храме, знаходзілі прытулак усе, хто звяртаўся да яе за дапамогай і парадай».

Кіраўнік народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова» Людміла Дзеружкова, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук, Алеся Цэван і Аляксандр Ведзянееў і ветэраны працы Людміла Дзёменская, Пётр Дзетліковіч і Надзея Курбасава адзначылі прыгажосць душы і мужнасць паэтэсы, яе багаты літаратурны талент, імкненне служыць Богу і бліжнім. Аўтары прачыталі свае прысвячэнні Ніне Дзмітрыеўне.

Старшыня Горацкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Ала Малашэўская і выхавацель студэнцкага гарадка БДСГА Святлана Цімашэнка падзяліліся ўспамінамі аб сустрэчах з паэткай і яе супрацоўніцтве з акадэмічным клубам «Чулыя сэрцы». Кіраўнік народнага акадэмічнага хору «Спадчына» Ірына Шаўчук таксама адзначыла сумесную плённую працу іх калектыву з Нінай Дзмітрыеўнай.

Бібліятэкар Цемналескай бібліятэкі-філіяла Дрыбінскага раёна Алена Шэвардова расказала аб дзейнасці музейнага пакоя Ніны Кавалёвай «Паэтычная зорка маленькай радзімы», перадала горацкаму музею копіі краязнаўчых дакументаў і зачытала зварот ад імя Алены Шутавай, афіцэра запасу, ветэрана атрада спецыяльнага прызначэння «Русь», аб іх сумеснай з Нінай Дзмітрыеўнай пошукавай працы.

Больш за 40 вершаў Ніны Кавалёвай пакладзены на музыку прафесійнымі і самадзейнымі кампазітарамі; мелодыі да сваіх вершаў складала і сама Ніна Дзмітрыеўна. У душэўным выкананні горацкіх салістаў Надзеі Курбасавай, Наталлі Краснаслабодцавай і ўдзельнікаў народнага акадэмічнага хору «Спадчына» прагучалі песні на словы Ніны Кавалёвай: «Отдайте ближнему долги» (муз. Г. Калікінскай), «Матуля», «Диалоги о солдатах», «Город над Проней» і інш.

Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага падрыхтавалі літаратурную выставу «Белай Русі крывіначка», дзе былі прадстаўлены зборнікі Ніны Кавалёвай, матэрыялы аб яе жыцці і творчасці і калектыўныя выданні з вершамі паэтэсы.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина