«Жыве мая ліра нанова…»

«Жыве мая ліра нанова…»

15.07.2026


15 ліпеня спауняецца 150 гадоў з дня нараджэння адной з самых вядомых жанчын Беларусі – нашай слаўнай Цёткі – Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч, паэткі, празаіка, публіцыста, вялікай асветніцы. Імя Цёткі стала сімвалам беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. Час, у якім жыла Алаіза Сцяпанауна, не спрыяў творчым памкненням, але ён жа і падказваў сюжэты, патрабаваў адпаведнай паэтычнай інтанацыі. І яе вольналюбівыя вершы станавіліся рэвалюцыйнымі гімнамі, якія «скрыпка беларуская» грала па-народнаму шчыра і натхнёна.

Подробнее

Менавіта гэтай памятнай даце прысвечана бібліятэчная выстава «Жыве мая ліра нанова…» ў цэнтральнай бібліятэцы імя М.Гарэцкага.

Нарадзілася Алаіза Пашкевіч у 1876 годзе ў вёсцы Пешчына на Гродзеншчыне. Вучылася ў Віленскай прыватнай гімназіі, а потым у Пецярбурзе на агульнаадукацыйных курсах Лесгафта, дзе атрымала веды па медыцыне, біялогіі, гігіене, якія актыўна выкарыстоўвала ў жыцці. З 1904 года жыла ў Вільні. Прымала актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 года, стала адной з заснавальніц Беларускай сацыялістычнай грамады. Паралельна з гэтым працавала фельчаркай. З-за пагрозы арышту, у 1906 годзе Алаіза Пашкевіч вымушана пакінуць радзіму, і яна накіравалася ў Львоў, дзе працягвала сваю адукацыю. Між тым, некалькі разоў наведвала радзіму пад чужым прозвішчам і нават прымала ўдзел у выданні першай легальнай беларускай газеты «Наша доля». У 1911 г. Алаіза Пашкевіч выйшла замуж за літоўскага інжынера С. Кайрыса і, дзякуючы змене прозвішча, змагла легальна вярнуцца ў Беларусь.

Падчас першай сусветнай вайны як сястра міласэрнасці даглядала хворых у тыфозным бараку. У 1916 памёр бацька пісьменніцы, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Яна засталася, каб дапамагчы хворым, але сама заразілася і памерла. Пахаваная ў Старым Двары пад Лідай.

Вядомыя зборнікі вершаў Цеткі «Хрэст на Свабоду» і «Скрыпка беларуская» былі выдадзены ў 1906 годзе ў эміграцыі. Да таго ж яна выдала першыя кніжкі на беларускай мове для дзяцей: «Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў».

Асноўныя матывы паэзіі Цёткі – любоў да радзімы, да роднай прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў – характэрныя рысы яе лірыкі.

Цётка – адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі («Зялёнка»), цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), гаротны лёс дзяцей («Міхаська»). Пяру Цёткі належаць публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.

Творы перакладзеныя на рускую, украінскую, чэшскую і нямецкую мовы.

Цётка пачала раней за Купалу, Коласа, Багдановіча, і за Цёткай застанецца бясспрэчная заслуга каталізатара, які паскараў працэс развіцця беларускай літаратуры, выклікаў напаверх яе рэвалюцыйную энергію, прымушаў яе пазбаўляцца статычнага апісальніцтва і бязметнага этнаграфізму.

Паэтка-агітатар і публіцыст, таленавіты празаік рэалістычнай школы, нястомны культурны дзеяч на ніве нацыянальнай асветы, яна і была, па сутнасці, песняром менавіта такога актыўнага гуманізму, які паставіў сабе за мэту вызваліць працоўны народ, перайначыць свет сацыяльных сувязей і ўзаемаадносін, усталяваць у ім законы грамадскай, чалавечай справядлівасці, праўды, дабра.

Імя Цёткі — побач з лепшымі імёнамі беларускай літаратуры.

Пазнаёміцца ці ўзгадаць творчасць і жыццёвы шлях пісьменніцы вас, шаноўныя чытачы, запрашае дзіцячы абанемент цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага, дзе можна ўбачыць кніжную выставу, прысвечаную 150-годдзю з дня нараджэння Цёткі «Жыве мая ліра нанова…». На ёй прадстаўлены як асобныя творы, так і зборнікі яе вершаў, выбраныя творы, а таксама літаратуразнаўчыя і біяграфічныя выданні, прысвечаныя жыццю і творчасці паэткі.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина