Святло роднага слова

Святло роднага слова

18.02.2026


Мова светлая… Мова чыстая…
Паспрабуеш – і хочацца піць.
Бы крынічныя воды, празрыстая –
Не спыніць яе, не замуціць.


Літаратурна-музычная кампазіцыя «Каласы роднай мовы», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, была прадстаўлена ў інтэрнаце № 4 БДСГА.

Подробнее

У выкананні ўдзельнікаў акадэмічнага клуба «Родник» гучалі вершы і ўрыўкі з твораў класікаў і сучасных беларускіх аўтараў, разважанні вядомых пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў аб ролі і значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека. Глыбокі эмацыянальны водгук, пачуццё еднасці са сваёй Радзімай і культурай выклікалі ў студэнтаў таксама песні на словы песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа «Спадчына» і «Мой родны кут», а таксама песня «Акадэмічны гарадок» (словы Уладзіміра Пакуша, музыка Валянціны Макеевай).

Перад моладдзю выступілі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Цэван і паэт Аляксандр Ведзянееў. Яны гаварылі аб тым, «як важна не толькі размаўляць на роднай беларускай мове, але і думаць на ёй, бо гэта паказчык адукаванага і інтэлігентнага чалавека». Таксама аўтары прачыталі свае вершы, прысвечаныя роднаму слову, Радзіме, блізкім людзям і сябрам («Роднае», «Мова мая…», «Не згараючы», «Дзень вясновы», «Наша мова», «Вандроўнікі», «Суразмоўніца» і інш.). Студэнты з задавальненнем слухалі паэтаў, цікавіліся іх творчасцю, задавалі пытанні.

Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага падрыхтавалі тэматычную выставу «Святло роднага слова».



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина