Майстры беларускага слова

Майстры беларускага слова

18.02.2026


Нашу мову, што годна і моцна гучыць,
Завяшчаю ў спадчыну сыну,
Абавязак усіх: берагчы і любіць,
Аб'ядноўваць мовай краіну.

Аляксандр Марозаў



«Мова мая, беларуская, родная…» – пад такой назвай у цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Подробнее

Удзельнікамі творчай сустрэчы сталі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Цэван, члены народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова» Аляксандр Ведзянееў, Людміла Дзёменская і вучні СШ № 2 і № 3 г. Горкі.

Алеся Дзмітрыеўна пачала выступленне радкамі верша «Мова мая…». Затым аўтар прачытала творы на беларускай мове, якія перадаюць любоў да блізкіх, да роднай зямлі, цікавасць і павагу да сваіх каранёў і гісторыі.

З захапленнем вучні слухалі і паэта Аляксандра Ведзянеева, які прадэкламаваў свае вершы «Наша мова», «Пралескі», «Сінявокі небасхіл» і «Бібліятэкі».

Ветэран педагагічнай працы Людміла Дзёменская прачытала асабістую баладу, прысвечаную земляку воіну-афганцу Сяргею Арлоўскіх, і празаічны твор «Ратуй і беражы». Таксама аўтар правяла з вучнямі пазнавальную гульню, у якой яны працягвалі радкі з вядомых вершаў беларускіх паэтаў.

Загадчык аддзела абслугоўвання Наталля Сафронава прапанавала тэматычную віктарыну, і ўдзельнікі мерапрыемства з цікавасцю перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.

Супрацоўнікамі бібліятэкі была прадстаўлена літаратурная выстава, на якой экспанаваліся кнігі класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, а таксама выданні па гісторыі, стылістыцы і культуры маўлення.

Напрыканцы сустрэчы дырэктар бібліятэкі Алена Марозава падзякавала прысутным за цёплую павучальную сустрэчу і пажадала чытаць больш кніг на роднай мове.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина