«І пакуль жывое маё сэрца, я аддаю доўг запаветны з любоўю…»

«І пакуль жывое маё сэрца, я аддаю доўг запаветны з любоўю…»
(Да 86-годдзя Лідзіі Андрэевай)

22.01.2026


22 студзеня таленавітая горацкая паэтка Лідзія Андрэева адзначае свой 86-ы дзень нараджэння. На працягу гадоў яе творчасць насычана любоўю да Радзімы, знітавана з гісторыяй, традыцыямі і духам народа. «Калі тое, што я раблю і думаю, патрэбна людзям, значыць, я іду ў адну плынь з народам», – кажа паэтка.

Подробнее

Яна – аўтар многіх зборнікаў для дарослых і дзяцей, перакладчыца вершаў рускіх класікаў, яе пераклады рамансаў у Вялікім тэатры Беларусі сталі вядомымі і любімымі гледачамі.

Пра Лідзію Андрэеву ў свой час казалі, што яе паэзія – гэта чысты і празрысты звон, які адначасова заворажвае і заахвочвае да разважанняў. А. Зэкаў пісаў: «Паэзія Лідзіі Андрэевай чыстая, як настоенае на зёлках баравое паветра, і празрыстае, як ранішнія росы. У ей не заблытаешся, як у нейкім мудрагелістым лаберынце, бо вершаваныя радкі не кружляюць па абсягах думак і пачуццяў, а пад мернае рытмічнае перагукванне слоў выводзяць нас на шырокі прасцяг разваг над нашым існаваннем у гэтым складаным і супярэчлівым свеце. Паэтка не бае канкрэтных рэцэптаў, хіба што падштурхоўвае чытача да ўсведамлення свайго высокага прызначэння на зямлі…».

Лідзія Андрэева – гэта не толькі паэтка, але і чалавек, што актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці краіны: прымае ўдзел у фестывалях, конкурсах, святах беларускай літаратуры. Яе творы пакладзены на музыку прафесійнымі спевакамі і музыкантамі, а сама яна за імклівую і плённую працу атрымала шэраг узнагарод і прызоў.

Напярэдадні свайго дня нараджэння аўтарка падарыла чытачам цэнтральнай бібліятэкі ім. М. Гарэцкага свае новыя кнігі: «У вечнасці няма канца» і «Ёсць горад такі». Дзякуем за шчыры падарунак, які пранізаны любоўю да літаратуры і Радзімы!

Творчасць Лідзіі Андрэевай – гэта лірызм, спавядальнасць, прасякнутыя тэмаю кахання, высокага духоўнага ідэалу, а таксама клопатам пра ўтульнасць сваёй роднай Беларусі. З нагоды свята шчыра віншуем Лідзію Андрэеўну і жадаем невычэрпнага натхнення, творчага запалу і бязмежнага здароўя. Зычым нашай паэтцы далейшых творчых узлётаў на карысць любай Радзімы Беларусі, жыць кожны дзень так ярка і насычана, каб засланяць зоркі сваім ззяннем ад шчасця!



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина