«Быў. Ёсць. Буду…»

«Быў. Ёсць. Буду…»

26.11.2025


26 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі прайшло мерапрыемства з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў і член Саюза пісьменнікаў Беларусі і народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова» Наталля Ніканчук.

Подробнее

Удзельнікі акадэмічнага клуба «Родник» распавялі прысутным аб жыцці і творчасці класіка, яго шматграннай літаратурнай спадчыне, а таксама аб яго падарожжах ў Горкі, дзе ён сустракаўся са сваімі роднымі, студэнтамі, выкладчыкамі акадэміі. Душэўна і пранікнёна прагучалі вершы Уладзіміра Караткевіча «У векавечнай Бацькаўшчыне клёны…», «Мір гэтаму дому…», «Дзяўчына пад дажджом», «Я чакаў цябе тысячы год…» і інш.

Наталля Ніканчук прачытала свой верш-прысвячэнне Уладзіміру Караткевічу і падзялілася разважаннямі аб яго творчасці, адзначыўшы ролю класіка ў стварэнні такога жанру як беларускамоўны гістарычны дэтэктыў. «Я ўпэўнена, што наша моладзь, як і мы раней, будзе зачытвацца «Дзікім паляваннем караля Стаха» і з вялікім задавальненнем глядзець цудоўныя мастацкія фільмы, знятыя з удзелам Уладзіміра Караткевіча, слухаць аўдыёзапісы спектакляў, адчуваць яго прысутнасць у сённяшнім дні», – адзначыла пісьменніца.

Супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага была прадстаўлена літаратурная выстава, на якой экспанаваліся творы Уладзіміра Караткевіча, даследчыя матэрыялы аб жыцці і творчасці класіка, успаміны аб ім сваякоў, сяброў, літаратараў, гісторыкаў і інш.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина