Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Буду…

Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Буду…

25.11.2025


«Вечна тваім застанецца толькі тое,
што ты аддаў»

Уладзімір Караткевіч


26 лістапада 2025 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Подробнее

Караткевіч – гэта цэлая эпоха ў беларускай літаратуры. Гэта магутны голас гісторыі, які застаўся жыць у яго раманах-эпапеях, і захапляльныя сюжэты дэтэктываў, што праніклі ў самае сэрца беларускай міфалогіі. Гэта пяшчотная лірыка вершаў і вострая публіцыстыка, пошук нацыянальнай ідэнтычнасці і ўсясветны гуманістычны боль. Караткевіч – гэта мастак, які вярнуў беларусам іх гісторыю, паказаў яе не як летапіс пакорлівасці, а як эпас барацьбы і годнасці, укараніў у нацыю любоў да роднай мовы і пераканаў, што мы – народ з вялікім мінулым і яшчэ большым будучым.

Да юбілею пісьменніка бібліятэкі сеткі падрыхтавалі выставы: «Вядомы майстар гістарычнай прозы», «Быў. Ёсць. Буду», «Сын Зямлі пад белымі крыламі», «Уладзімір Караткевіч: асоба і творчасць», «Жывапіс словам». На гэтых экспазіцыях прадстаўлены яго кнігі і літаратурна-крытычныя матэрыялы. Асноўны акцэнт зроблены на тым, каб паказаць багатую і разнастайную літаратурную і культурную спадчыну пісьменніка, яго ўплыў на беларускую гісторыю і сучаснасць. Чытачы могуць акунуцца ў свет адметных гісторый, якія пранікаюць у самыя глыбіні душі і назаўжды застаюцца ў сэрцы.

Уладзімір Сямёнавіч здолеў бліскуча праявіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, публіцыстыцы і крытыцы, перакладчыцкай справе, драматургіі для тэатра, оперы і кіно. Стаў адной з найбольш яркіх фігур у беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён падняў у сваёй творчасці шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаўшы дух мінулых эпох. У сваіх творах яму ўдалося стварыць вядомыя характары і раскрыць багаты духоўны свет герояў. Пісьменнік узбагаціў беларускую літаратуру як у тэматычным, так і ў жанравым плане, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам.

Ён стаў сапраўдным майстрам гістарычнай прозы, адным з самых яркіх і таленавітых пісьменнікаў Беларусі, чыя творчая спадчына і сёння з’яўляецца крыніцай натхнення для многіх чытачоў і даследчыкаў. Чаму кнігі Уладзіміра Сямёнавіча папулярныя і ў наш час? Аўтар быў верны свайму літаратурнаму крэда: «Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя». І сапраўды, Караткевічавым словам гаворыць з усім светам душа Беларусі.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина