|
Пісьменнік-юбіляр У свеце дабрыні |
11.10.2018 |
Сёння беларуская літаратура адзначае юбілей – 105-годдзе паэтэсы Эдзі Агняцвет. Будучая паэтка нарадзілася ў 1913 годзе ў Мінску. Яе называюць беларускай Агніяй Барто: сваімі вершамі Эдзі Агняцвет стварыла цэлы сусвет беларускай дзіцячай паэзіі. З-пад яе пяра выйшлі паэтычныя зборнікі «Міхасёк», «Маё пакаленне», «Краіна маленства», «Піянерская гама”, «Ля піянерскага кастра», «Незвычайныя канікулы», «Хто пачынае дзень?», «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя», «Беларуская рабіна» і іншыя. Актыўна аўтарка займалася перакладчыцкай дзейнасцю. Пераклала на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага і некаторых іншых аўтараў, «Маленькага прынца” А. Экзюперы. За кнігу «На двары алімпіяда» паэтка была ўзнагароджана Ганаровым дыпломам імя Г.Х. Андэрсена.
Бібліятэкі сеткі прысвяцілі юбілею паэтэсы выставы і тэматычныя полкі: «Браму скарбаў сваіх адчыняю» (Ленінская сельская аб’яднаная бібліятэка), «Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет» (Маслакоўская сельская аб’яднаная бібліятэка), «У краіне дабрыні Эдзі Агняцвет» (Саўская сельская аб’яднаная ббліятэка). На іх прадстаўлены лепшыя зборнікі паэзіі аўтаркі і кароткія звесткі з яе біяграфіі, каб кожны зацікаўлены чытач змог бліжэй пазнаёміцца з творчасцю беларускай Агніі Барто.
|
«Пусть осень жизни не стучится в гости к вам» |
02.10.2018 |
День пожилого человека – это день человеческой мудрости, зрелости, душевной щедрости – качеств, которыми наделены люди, имеющие за плечами немалый жизненный путь. Празднование Дня пожилого человека в нашей стране стало традицией. Библиотеки сети подготовили множество книжных выставок: «Ваших лет золотые россыпи» (Центральная библиотека им. М. Горецкого), «Возраст жизни не помеха» (Ленинская сельская объединённая библиотека), «Доброта с сединою на висках» (Районная детская библиотека), «Новое в периодике для пожилых (молодых людей зрелого возраста)» (Овсянковская сельская объединённая библиотека), «До ста лет без старости» (Савская сельская объединённая библиотека), «Как нам дороги Ваши седины!» (Горская сельская объединённая библиотека).
В преддверии Дня пожилого человека в Маслаковской сельской объединённой библиотеке была организована акция «Пусть осень жизни будет золотой», во время которой посетителям библиотеки (людям пожилого возраста) вручались закладки-поздравления, в Рудковщинской сельской библиотеке для читателей пожилого возраста состоялся час общения «Согреем души тёплым словом». Сотрудники центральной библиотеки им. М. Горецкого провели на улицах города акцию «В центре
внимания пожилой человек», в рамках которой людям пожилого возраста вручалась листовка-памятка «Рецепты здоровья и долголетия».
Мы в неоплатном долгу перед людьми старшего поколения, но в наших силах сделать их жизнь лучше, наполнить её теплом и светом, не оставить их наедине со своими заботами и проблемами, оказать им реальную помощь и поддержать добрым словом.
|
Пісьменнік-юбіляр Імгненяў паэтычных хараство |
24.09.2018 |
|
«Чалавеку патрэбна не слава, А людская увага і ласка, І сардэчнае шчырае слова, І вясёлая добрая казка.» |
Радкі гэтага верша належаць Сяргею Іванавічу Грахоўскаму - выдатнаму беларускаму паэту, якому 24 верасня адзначаецца 105 гадоў з дня нараджэння. Гэта чалавек, які ведае цану слова, як гэта і пакладзена сапраўднаму майстру, адоранаму талентам. У Сяргея Грахоўскага выйшла некалькі дзясяткаў кніг, вершаў і прозы. Ён пераклаў на беларускую мову аднатомнік лірыкі Аляксандра Блока, вершы Пушкіна і Маякоўскага, Райнісы і Лесі Украінкі, Платона Варанько і Расула Гамзатава, Ісакоўскага і Твардоўскага, Ціханава і Смелякова, вершы Пабла Неруды і раман Тагора «Крушэнне». Ім былі напісаны кнігі ўспамінаў і кніга публіцыстыкі.
Да юбілею Сяргея Іванавіча Грахоўскага бібліятэкамі сеткі былі аформленыя кніжныя выставы, на якіх прадстаўлены вершы, проза і, перакладзеныя паэтам на беларускую мову, творы знакамітых пісьменнікаў. У цэнтральнай бібліятэцы імя М.Гарэцкага аформлена тэматычная паліца «Эпоха і мастак».
Ленінская сельская аб'яднаная бібліятэка падрыхтавала выставу «У спадчыну добрае, роднае слова». А Аўсянкаўская сельская аб'яднаная бібліятэка дала магчымасць чытачам акунуцца ў творчасць С. І. Грахоўскага праз кніжную выставу «Імгненяў паэтычных хараство».
Аповесці і апавяданні, мастацкія пераклады, творы для дзяцей, прадстаўленыя на кніжных выставах бібліятэк сеткі, дапамаглі пашырыць кругагляд чытачоў, даведацца пра творчую дзейнасць і жыццё выдатнага беларускага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка Сяргея Іванавіча Грахоўскага.


















































