Алесь Марціновіч

Дзе тая праўда, дзе тая манна…
“Скарбы…” М. Гарэцкага ў “Полымі”

Голас з небыцця і адначасова — голас з вечнасці. Голас Максіма Гарэцкага, стомленага фізічна, спакутаванага духоўна, ды па-ранейшаму нязломнага, няскоранага. Колькі пражыта- перажыта, колькі пабачана і перадумана, што настала пара заняцца і падсумаваннем зробленага, бо хто яго ведае, як будзе далей, якія яшчэ варункі чакаюць наперадзе. А таму — споведзь, лебядзіная песня:

“Браму скарбаў сваіх адчыняю: падходжу і так, падходжу і гэтак, пасяджу, адсапнуся — зноў адчыняю, псую сабе гумар.
Цяжкаватая брама, панурая вельмі, завесы на ёй паржавелі, замок папсаваўся, ключ у замку не хоча круціцца, — замардавала мяне.
Падазрона гляджу па бакох, асцярожна рыхтую запас тлумачэнняў: можа, госці залчаць, а хто яны будуць?
Чакаю спагаднага, блізнага сэрца, але ж брама адчынена ўсім...”

Разам з Галінай Максімаўнай, Гаўрылам Іванавічам, Юльянам Пшырковым і Дзмітрыем Бугаёвым мы рыхтавалі двухтомнік твораў пісьменніка, прабівалі яго праз самыя розныя інстанцыі. Некалькі разоў чытаў я, кожны раз захапляючыся зноў і зноў, “Камароўскую хроніку”, рыхтуючы яе да публікацыі. Ганаруся, што і пяцітомнік Максіма Гарэцкага выходзіў не без Майго ўдзелу. Максім Гарэцкі — вялікі пісьменнік, і, зразумеўшы гэта, я, як і некаторыя іншыя, рабіў усё дзеля таго, каб яго творы не хаваліся ад народа, а як найхутчэй трапілі да чытача. Каб імя яго ва ўсёй сваёй непаўторнасці і значнасці вярнулася ў нашу літаратуру, у свядомасць народа.

Так пачынаў М. Гарэцкі свой апошні твор “Скарбы жыцця”. Дасведчаны чытач, безумоўна, пра “Скарбы жыцця” не мог не чуць. Прынамсі, хоць бы з кнігі Алеся Адамовіча “Браму скарбаў сваіх адчыняю...” Першыя ж радкі яе — пра “лебядзіную песню”: “Словамі, вынесенымі намі ў загаловак, пачынаецца апошні твор Максіма Гарэцкага...” Аднак А. Адамовіч, як таго вымагала задума даследавання, пра “Скарбы...” гаворыць мімаходзь, разглядаючы іх толькі ў кантэксце іншых твораў пісьменніка.

Праходзілі гады (згаданая кніга А. Адамовіча пабачыла свет яшчэ ў 1980 годзе), а аўтарскі аўтограф М. Гарэцкага ў архіве Аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навіуковай бібліятэкі АН Беларусі так і ляжаў, як кажуць, без руху, быццам забыты. Намаганні А. Адамовіча і іншых навуковых супрацоўнікаў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы апублікаваць “Скарбы...” цалкам плёну не давалі. Тэк і не трапілі яны ні ў Збор М. Гарэцкага ў чатырох тамах, ні ў дадатковы, пяты том. Вяртанне гэтай кнігі (а перад намі сапраўды кніга-роздум, кніга-падагульненне) з небыцця адбылося толькі цяпер: “Скарбы...” і яшчэ некалькі твораў М. Гарэцкага апублікаваны ў другім нумары за сёлетні год часопіса “Полымя”...

Максім Гарэцкі, як вядома, 18 ліпеня 1930 года быў арыштаваны, адпраўлены ў мінскую турму. Пачаліся месяцы допытаў, катаванняў, а пасля высылка ў далёкую Вятку. Там ён жыў з 1931 па 1935 год, пакуль пакутніцкая адысея не атрымала працягу, на гэты раз трагічнага. Як мяркуе дачка М. Гарэцкага Галіна Максімаўна, “Скарбы...” напісаны “не рэней сакавіка 1935 года, магчыма, у 1937 годзе”. Сапраўды, у творы нямала момантаў, якія даюць падставы меркаваць, што так яно і ёсць. Пісьменнік вяртаецца ў маленства і юнацтва, прыгадвае блізкіх яму людзей, хоць і робіць гэта не прама, а завуалявана, і ўсё часцей задумваецца, а што ж там, наперадзе, за мройным і такім неакрэсленым даляглядам. Кожны чарговы крок не столькі дадае ўпэўненасці, колькі прыносіць з сабой стомленасць:

“І вечнасць варушыцца ў маёй істоце: ідзі, ідзі! Усе ідуць — ідзі ты.
Стапталіся мае лапці: урэзаліся аборы ў ногі, давяць матузы ад хатыля. Ідуць — іду. Узіраючыся ў вечнасць”.

Гэта была яшчэ і спроба, жаданне маральна ачысціцца ад бруду, які навальвалі на яго хціўцы, здрайцы, даносчьікі.

Ачысціцца і застацца чалавекам: “Вечнасць. Жуда. Тое, што завуць: бог, любоў, павіннасць, праўда, ідэал — усё яно дробненька круціцца ў вечнасці, і туды і сюды, і так і гэтак”.

Сёння мы ўжо ведаем са сведчанняў ацалелых вязняў ГУЛАГу, як часам адна гадзіна па жудаснасці вьтрабаванняў вымяралася днямі, тыдінямі, месяцамі. Пра гэта таксама ў “Скарбая...” Зноў . жа, боль нясцерпны праступае падтэкстава, бо не мог М. Гарэцкі пісаць адкрыта, бо за ім сачылі, правяралі кожны ўчынак. Але не мог і не пісаць. Адмовіцца ад гэтага — таксама была б пакута. I клаўся тым самым радок за радком. Звернуты да нас, наступнікаў, з надзеяй, што напісанае застанецца. Са спадзяваннем, што калі-небудзь яго “лебядзіную песню” пачуюць:

“Направа — чырвоныя кветачкі перад хаткаю невядомаю грудком запякліся.
Налева — страшнае бяздонне... зірнеш — да зямелькі прысядзеш...
Беражком, па самым краёчку, як па гострай брытве, трэба ісці...”

А хіба лягчэй было яму бачыць, як знаёмыя (што ўжо гаварыць пра незнаёмых) адварочваюцца, не пазнаюць?! Ды так было, і пісьменнік згадвае ў “Скарбах...”:

“Белым налётам крыецца бруд. Буду я жыць, каб жыць.
Цяжка мне танцаваць на арэне маёй. Мазгі мае сохнуць асацыяцыі мае блекнуць. Цяжка правіцца дрэву з сэрцам усохлым.
На тых берагох вахебнікі вежу збудавалі, а я гоцаю пачвараю...
Людзі цураюцца мяне, каб не запэцкацца аб мяне...”

Адзінае ўратаванне М. Гарэцкі бачыў у тым, каб быць з блізкіімі. Няхай і на адлегласці, але — адчуваць іх прысутнасць. I памерлых, і жывых.

Гэта пра сястру Ганну, якая зусім юнай, будучы студэнткай, трапіла ў Маскве пад трамвай і загінула, згадвае ён: “Ные вечная рана”. Гэта пра любага брата Гаўрылу Іванавіча і яго жонку ўспамінае (яны таксама не па сваёй волі развіталіся з Беларуссю і апынуліся на далёкай Поўначы): “А хто ж там ходзіць, а хто ж там бродзіць на гэтых снегавых прасторах на месячным святле? Мядзведзь ходзіць, Пралеску водзіць”.

А перадусім жыла ў М. Гарэцкага прага творчасці, пастаянна напамінала аб сабе. Сведчанне таму — і самі творы, што з’яўляліся ў такіх неспрыяльных умовах, і пакутліва-роздумныя згадкі ў “Скарбах...”:

“Шукай свой човен залаты! Едзь на выспу Патмос. Даўно там не быў. Духам аскудзеў.
О сонца светлае-прасветлае! абагрэй ты мянеі
Далёкая выспа Патмос! Там прытулак...”

Патмос — назва геаграфічная і біблейская адначасова. Як вядома, на гэтым грэчаскім востраве, што знаходзіцца ў Эгейскім моры, з’явілася адна з кніг Новага запавету, ці не самая галоўная на сённяшні дзень, калі ўлічыць цікавасць да яе — “Апакаліпсіс”. Семантычна ж назва гэтая паходзіць ад дрэва, якое можа пражыць тысячу гадоў, а пасля даць дружныя маладыя парасткі. Хутчэй за ўсё гэтае дрэва і меў на ўвазе М. Гарэцкі, калі пісаў у “Скарбах...”: “Усохлая дуля зялёны сучок паказала. Залаты чавёнчык паплыў па сіняму мору. Хвалі і праслаўляй выспу Патмос”.

Аднак выспа Патмос у “лебядзінай песні” з’явілася, так сказаць, не на голым месцы. Яна прыйшла з яшчэ аднаго аўтабіяграфічнага твора М. Гарэцкага — “Лявоніус Задумекус”, пісанага ў Вятцы недзе ў другой палове 1931 — пачатку 1932 года. Адна са згадак: “У залатым чоўне на выспу Патмос. Успаміны маюць вялікую моц. Пачуў сябе блазенны абагрэтым. Успомніў маці сваю”.

Увогуле, “Лявоніус Задумекус”, па сутнасці, яшчэ ў большай ступені “сатканы” з успамінаў, чым “Скарбы”. Гэтаксама, як і ў “лебядзіуай песні”, М. Гарэцкі не маўчыць пра арыштанцкае мінулае: “Успомні, уздумай, прыгадай сабе, Лявоніус Янус, як сядзеў ты ў страшнай вежы, з забаронаю глядзець у вакно, і здалёк бачыў работу па пабудове”.

Прыгадвае, і тут жа саркастычна, іранічна заўважае:

“І чуў (Лявоніус. — А. М.) маральнае задавальненне, што так працуе, бо гэта ж робіць ён для вялікага сацыял. будаўн працуе, як гаспадар, як на сваім, але без усякага ўлас’ніцкага нахілу...
Жыве блазенны, жыве! Будуе новае жыццё... Дом для венікаў жывых з помнікаў мёртвоіх”.

Будаваў гэтую самую лазню і сам М. Гарэцкі, будаіваў і пераконваўся, якую вялікую, нявыказаную радасць “прыносіць” чалавеку “сацыял. будаўн.” Асабліва ж, калі ён зняволены, працуе пад прымусам, вымушаны займацца справай КУДЬІ “больш будзённай і важнай”, чым нейкія там мроі аб далёкай і загадкавай выспе Патмос.

Іронія скрозь слёзы, маўклівыя мужчынскія слёзы, якія старонняму чалавеку не заўсёды бачны. Але яны праступаюць:

“Поле сваё рабіць не забывайся, блазенны!
Поле — гэта хараство.
І вольным часам пагуляць па Ім можна.
Асяроддзе тваё — далёкае ад цяжкай індустрыі, ад вялікіх вытворчых працэсаў, ад кіпучага новага жыцця.
Пакуль што — гэтак.
Потым будзе, можа, і другое.
Чым багаты, тым і рады.
Жыццё трэба ведаць з усіх бакоў. Можа, яно так, можа, не зусім.
Спяшайся — час твой ка” роткі”.

Разумеў, што кароткі, таму і спяшаўся. Спяшаўся, а ўсё ж напісанае крэсліў, перапрацоўваў. I, каб застаўся ў жывых, пакінуў бы іншыя варыянты твораў, пра якія ідзе гаворка, паставіў бы ў іх апошнюю кропку. Ды час не мае звароту, і чалавечае жыццё, як і творчае, у новым кірунку не пракруціш, таму ёсць тое, што засталося. Але, чытаючы фрагменты, магчыма, у нечым неадшліфаваныя, мы павінны памятаць, што задума аўтара сягала значна далей таго, пра што можна гаварьпць, як пра ажыццёўленае.

Гэта тычыцца і мастацкага дзённіка “Кіпарысы”, які ўзнік са звычайных падарожных запісаў, што М. Гарэцкі вёў, у прыватнасці, у час паездкі летам 1928 года ў Крым. Апрацаваны ён быў у ссылцы, але, як сведчыць Г. Гарэцкая, “першапачатковы тэкст не захаваўся, а новы, пад назваю “Кіпарысы”, мусіць, стаў чарнавым матэрыялам для будучага мастацкага твора ў форме дзённіка”. “Кіпарысы” цікавыя пазнавальнасцю, хоць ёсць тут і псіхалагічна-заглыбленыя моманты.

Прыйшло да сучаснага чытача і апавяданне М. Гарэцкага “Ашуканы палітрэдактар”. Твор рыхтаваўся да “Зборніка апавяданняў” пісьменніка, які мусіў выйсці ў 1928 годзе, але, з-за ўмяшання цэнзуры, так і не пабачыў свет. Свае ўласныя хаджэнні па творчых пакутах паклаў аўтар у аснову гісторыі, што адбылася з паэтам Трышкам Ласым. У апавяданні праўдзіва адлюстравана ўся атмасфера адміністраванага камандавання літаратурай і творчасцю ўвогуле, якая пачалася з першых гадоў савецкай улады. Няма сумнення, што аўтар ведаў усіх гэтьгх літаратурных чыноўнікаў Двубокага, Крыўляку, Балматуху і іншых. I, безумоўна, сам ён сутыкнуўся і з камісарам Пупком, і з яго жонкай. Яны з той рэдкай пароды людзей, якія здатны ў любых абставінах і пры любой уладзе трымацца на паверхні: “Пра яе казалі, што раней, у Гомелі, яна была страшэннаю русацянікаю, а цяпер, зайшоўшы за Пупка, зрабілася беларускаю і прыхільніцаю беларускае літаратуры. Ніхто не ведаў, чаму яна так крута перамянілася, і думалі, што яна гэта для кар’еры мужа”.

Завяршаюць палымянскую падборку мясціны з “Камароўскай хронікі”, што звышпільнай цэнзурай былі выкраслены з гэтага твора пры падрыхтоўцы Інстытутам літаратуры імя Я. Купалы Збору твораў М. Гарэцкага ў чатырох тамах. Тады даходзіла да сапраўднага абсурду. Выкрэсліваліся, па сутнасці, зусім бяскірыўдныя выразы. Напрыклад, у адным месцы замест: “А Лаўрыка выпусцілі, а во і ён”, пакінулі: “А Лэўрык..., во і ён...” Дзеля чаго? А дзеля таго, каб чытач не здагадаўся, што брат пісьменніка знаходзіўся ў зняволенні.

Не будзем, аднак, прыводзіць прыклады, яны ў часопісе займаюць чатыры з паловай старонкі і дапытлівы чытач, пры жаданні, зможа параўнаць, што было ў М. Гарэцкага і што засталося ў Зборы твораў пасля ўмяшання цэнзуры.

Нарэшце М. Гарэцкі “браму скарбаў сваіх” адчыніў як мага шырока (не магу не назваць тых супрацоўнікаў Інстытута літаратуры, якія мелі дачыненні да гэтага вяртання: Т. Голуб — аўтара грунтоўнага ўступнага артыкула “Скарбы жыцця” і каментарыя да твораў, М. Мушынскага і Г. Рэут — дзякуючы ім мы маем уяўленне пра аўтарскі варыянт “Віленскіх камунараў” (а найперш Галіну Іванаўну Гарэцкую, яе высілкамі публікацыя ажыццёўлена і ёю напісаны тлумачэнні да твораў).

Пасля гэтага ёсць падставы гаварыць у нечым і пра новага М. Гарэцкага, пра таго, якога мы дагэтуль не ведалі.

Яшчэ раз услухаемся ў яго споведзь. Услухаемся. Гэта ж так неабходна — і яму, М. Гарэцкаму, і ўсім нам:

“Судзі мяне, судзі мяне кожны і ўсякі! Судзі мяне судом сваім, і ножным і ўсякім Карай мяне карамі сваімі, карай...
Толькі прашу цябе: не выбівай з маіх худых і кволых рук гэтага маленькага пучочка васількоў...”

I яшчэ. У “Скарбах” М. Гарэцкі задумваўся: “дзе ж тая праўда і дзе ж тая мана, і якою сцежкаю трэба ім (гэткім жа пакутнікам. — А. М.) ісці і якою не трэба”. Мы, здаецца, у праўдзе і мане вучымся разбірацца. I, што важна, не без яго, Магасіма Гарэцкага, дапамогі...