Іван Навуменка

Высокі подзвіг

Сёння мы адзначаем сотую гадавіну з днія нараджэння выдатнага беларускага пісьменніна, літаратуразнаўца і крытыка, дзеяча нацыянальнай культуры Максіма Іванавіча Гарэцкага.

Так здарылася, што рознабоковую, у вышэйшай ступені таленавітую творчасць гэтага мастака, якая выйшла з глыбінь народнага беларускага жыцця-быцця, вельмі цесна звязана з часам, які яе нарадзіў, мы адкрываем як бы нанава. I яшчэ далёка не разгадалі, не асэнсавалі, не аддалі належнай даніны гэтаму вялікаму мастаку і чалавеку.

Максім Гарэцкі — постаць велічная, дыяпазон ягонай творчасці вельмі шырокі, разнастайны, багаты.

Максім Гарэцкі працаваў на ніве беларускага нацыянальнага Адраджэння і вельмі добра ўсведамляў задачы, цяіжкасці, перашкоды, якія стаяць перад кожным, хто адважыўся ісці па гэтым шляху. ён належаў да так званай залатой пяцёркі, у якую ўваходзілі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля і нарэшце ён сам, Максім Гарэцкі.

Творчасць Максіма Гарэцкага не выбіваецца з рэчышча развіцця беларускай літаратуры “нашаніўскай” пары і 20-х гадоў. Шматлікія апавяданні, абразкі, замалёўкі пісьменніка вельмі блізкія па духу, татальнасці, скажам, да вершаў зборнікаў Янкі Купалы “Жалейка” і “Гусляр”, да “Песняў-жальбаў” Якуба Коласа і ягоных апавяданняў, да абразкоў Змітрака Бядулі і, калі хочаце, да філасофскіх вершаў Максіма Багдановіча.

Гэтак жа, як Янка Купала, Максім Гэрэцкі трагічна ўспрымае жыццё. У яго творах вельмі многа нярадасных, драматычных малюнкаў, беларускае гора-бяда паўстае ў ягонай абмалёўцы ў поўны свой рост. Тэма неўладкаванасці, невыноснасці, нават трагічнасці вясковага жыцця ўвасоблена ў шматлікіх творах Максіма Гарэцкага: у драматызаванай аповесці “Антон”, аповесцях “У чым яго крыўда”, “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, у шматлікіх апавяданнях, замалёўках, эцюдах. Малюінкі, вобразы гэтых твораў перарастаюць у трагічную тэму чалавека, народа, якому адмоўлена ў чалавечых правах, у магчымасці развівацца, па чалавечых і божых законах будаваць уласнае жыццё.

Дарэвалюцыйная беларуская проза небагатая ні пісьменніцкімі імёнамі, ні колькасцю і якасцю напсаных твораў. Жанры апавядання, навелы толькі-толькі прабівалі дарогу, прарасталі першыя нясмелыя яшчэ парасткі аповесці і рамана.

Максім Гарэцкі адным з першых закладваў цагліны ў падмурак беларускай прозы. Ужо першы ягоны зборнік апавяданняў “Рунь” (1914) паказваў, як заўважылі акадэмік Карскі і паэт Максіім Багдановіч, што ідзе мастак самабытны і глыбокі.

У наступных апавядэннях, аповесцях пісьменнік дэманстраваў высокую рэалістычную, псіхалагічную культуру, багатую эмацыянальную палітру, адчуванне “рэчэвасці”, “прадметнасці” жыцця, уздымаў глыбокія пласты гутарковай беларускай мовы, уздымаючы яе на ступень мовы літаратурнай.

Ёсць у дарэвалюцыйніага Гарэцкага апавяданні, якія па майстэрстве псіхалагічнага аналізу, культуры пісьма нават апярэджваліі ў некаторым сэнсе апавяданні нашага найлепшага празаіка Якуба Коласа. Я маю на ўвазе апэвяданіне “Літоўскі хутарок”, напісанае ў 1915 годзе. Дый многія іншыія апавяданні, такія, напрыклад, як “Генерал”, “Дзёгаць”, “Чарнічка”, камедыя “Жартаўлівы Пісарэвіч”, упрыгожаць самую развітую літаратуру.

Тэма ўзаеімааідносін інтэлігента, які выйшаў з сялянскага, народнага асяроддзя, і народа, драматычнасці, нават трагічнасці самавызначэння гэтага чалавека, бадай, галоўная ў творчасці Максіма Гарэцкага. Ні ў якога другога беларускага пісьменніка яна гэтэк ярка, поўна, усебакова не ўвасоблена і не выяўлена.

Мала, вельмі мала часу падараваў Максіму Гарэцкэму лёс, каб да канца раскрыцца, рэалізавацца як пісьменнііку, мастаку. У дваццаць адзін год ён выдае зборнік “Рунь”, і тут жа выбухае першая сусветная вайна. Кровапралітныя баі ва Усходняй Прусіі, цяжкае раненне, бясконцыя шпіталі. Па выражэінні самога пісьменніка, “чатыры гады страчана”. Для беларускай літаратуры яны, аднак, не прапалі безвынікова. Дзякуючы смяртэльным прыгодам вольнапіснага Гарэцкага мы маем запіскі “На імперыіялістычнай вайне”, твор, які можна паставіць на адну паліцу побач з сусветна вядомымі раманамі Рэмарка, Барбюса, Хемінгуэя, прысвочанымі той жа вайне.

I далей лёс не шкадуе Максіма Гарэцкага. Пасля ўтварэння БССР ледзьве паспявае ён разам з рэдакцыяй “Звезды” (тады яна выдавалася на рускай мове) перабрацца са Смаленска ў Мінск, як БССР робіцца Беларуска-літоіўскай рэспублікай, а “Звезда” разам з супрацоўнікамі, у тым ліку Гарэцкім, перавандроўвае ў Вільню. Вільню ў хуткім часе акупіруюць палякі, Гарэцкаму з горада выбрацца не ўдаецца, ён выкладае беларускую літаратуру ў гімназіі, на розных курсах. Нарэшце, як “камуністычны агент”, трапляе ў турму, у славутыя Лукішкі.

Дзе б ні быў гэты чалавек, у якія б цяжкія абстэвіны ні трапляў, ён заўсёды і ўсюды самааддана, самаахвярна служыць беларускай ідэі і роднаму народу. З дзяцінства зачараваны беларускай народнай песняй, казкай, мастацкім словам беларусаў, якое дайшло да яго са старонак “Нашай Нівы”, ён роднай літаратуры прысвячае жыццё. Па сваіх грамадскіх поглядах М. Гарэцкі быў сацыялістам і дэмакратам.

М. Гарэцкі нёс у нашу літаратуру праблемнасць, да якой, як справядліва сцвярджае крытык Д. Бугаёў, “не заўсёды ўзнімаліся яго папярэднікі і часткова нават паплечнікі на літаратурнай ніве”.

Героі твораў М. Гарэцкага ўпарта імкнуцца дакапацца да ісціны, да пазнання сутнасці жыцця, таямніц чалавечай душы, бясконца разважаюць пра сэнс жыцця (“адкуль свет, адкуль што”; “адкуль усё і што яны” і гэтак далей).

Пісьменнік-аналітык па складзе таленту, М. Гарэцкі як бы прывіваў нашай, у нядаўнім мінулым сялянскай літаратуры інтэлектуальна-філасофскую праблематыку, свядома ставіў перад сабой, як перад мастаком, задачу ўзбагачаць нацыянальную мастацкую традыцыю, уздымаць беларускую літаратуру да ўзроўню больш развітых літаратур. Не ўсё пісьменніку ў аднолькавай меры ўдавалася. Многае засталося на ўзроўні нарыса, замалёўкі, дакумента. Не трэба, аднак, забываць, што М. Гарэцкі актыўна жыў у беларускай савецкай літаратуры толькі ў 20-я гады, ад 30-х гадоў, калі пачалі нараджацца шырокія эпічныя палотны (раманы К. Чорнага, М. Зарэцкага, З. Бядулі), ужо быў адарваны. Адбываў высылку то ў Вятцы, то ў Пясочным. Тым не меней нават у тым, што ён напісаў у гэты час, ён як бы закладваў стылёва-жанравыя плацдармы для будучага развіцця беларускай літаратуры.

М. Гарэцкага любілі, сябравалі з ім, трымаліся як роўныя з роўным Янка Купала і Якуб Колас.

Прыходзіцца нават сёння здаіўляцца феномену М. Гарэцкага. Ён закончыў толькі каморніцкае вучылішча. Трохі павучыўся ў Археалагічным інстытуце ў Смаленску. Тым не меней быў бадай што самым адукаваным чалавекам сярод нашых старэйшых пісьменнікаў, Разам з братам Гаўрылам Іванавічам складаў першыя беларуска-рускія слоўнікі, пісаў крытычныя артыкулы, літаратуразнаўчыя працы, складаў для настаўнікаў выпісы па літаратуры, збіраў і друкаваў народныя песні нават з нотамі.

М. Гарэцкі з неадступнай увагай сачыў за развіццём розных плыняў маладой савецкай беларускай літаратуры. “Маладняк”, “Узвышша”, спроба стварэння беларускага “Лефа” па вобразе таго, які ўзначальваў Маякоўскі, іншых пісьменніцкіх груповак, займалі, цікавілі яго як крытыка і тэарэтыка літаратуры. I не толькі як крытыка і тэарэтыка. Пад крылом М. Гарэцкага, у той час, калі ён узначальваў кафедру беларусазнаўства Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, узмацнілася, расквітнела аршанская філія “Маладняка”, паляцелі ў творчы вырай шматлікія маладыя таленты.

Цяжкэ пераацаніць значэнне для беларускай літаратуры, культуры такіх прац М. Гарэцкага, як “Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928”. “Беларуская літаратура пасля “Нашай Нівы”, “Якуб Колас пасля Кастрычніка”, “Наш тэатр”, “Бядуля пасля Кастрычніка”, “Вінцук Дуінін-Мэрцінкевіч”, “Доктар Францыск Скарына”, “На ўгодкі па Багдановічу” і шматлікія іншыя — гэта цэлы наш літаратурны універсітэт.

Само кароткае жыццё Максіма Гарэцкага — суцэльны подзвіг. Высокі подзвіг служэння сваёй радзіме, народу, сваёй “матцы-зямлі Беларусь”.