Андрэй Бароўка
Паштоўка да юбілею
Да 120-годдзя з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры і нашага земляка Максіма Гарэцкага выйшла паштоўка. Яе выдала грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. На паштоўцы размешчана вядомае фота пісьменніка і выява дома бацькоў у вёсцы Багацькаўка Мсціслаўскага раёна. Там зараз размяшчаецца літаратурны музей.