Тамара Ерасценка

“У акіяне людской нематы”

Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, публіцыста, крытыка, літаратуразнаўцы — Максіма Гарэцкага.

Восенню 1912 года віленская “Наша ніва” пачала друкаваць замалёўкі і карэспандэнцыі, а ў 1913 годзе і мастацкія творы, дасланыя з горада Горкі Магілёўскай губерні і падпісаныя псеўданімам Максім Беларус. А праз год рэдакцыя газеты выказала шчырую ўдзячнасць маладому пісьменніку за плённае супрацоўніцтва і надзеі на далейшае развіццё яго таленту: “Максіму Беларусу. Дужа дзякуем за Вашы творы, каторыя Вы нам прысылалі ў апошнія часы. Мы верым, кажучы словамі нашых прадзедаў, што праз Вас “па множана будзе слава слаўнай айчыны нашай. Калі толькі агонь, каторы гарыць у Вас, будзе далей разгарацца”. Гэтым маладым пісьменнікам быў Максім Іванавіч Гарэцкі. Словы, дасланыя з рэдакцыі, сталі прарочымі.

Максім Гарэцкі пражыў кароткае жыццё. І абарвалася яно гвалтоўна ў час росквіту творчых сіл пісьменніка. Лёс не песціў Гарэцкага не спадзяванымі ўдачамі, не адорваў не заслужанымі ўзнагародамі і шчадротамі. Наадварот, жыццёвая сцяжына была не роўнай, не гладкай, а пакручастай. На ёй раз-пораз узнікалі непрадбачаныя перашкоды, цяжкасці. Нярэдка даводзілася вырашаць складаную дылему: у якім кірунку ісці далей, каб застацца самім сабою, не здрадзіць чалавечаму, пісьменніцкаму пакліканню. І мы бачым, што выбар Гарэцкага, як правіла, быў беспамылковы, бо ў сваіх памкненнях і ўчынках ён кіраваўся высокімі прынцыпамі гуманізму, ідэй праўды, дабра і справядлівасці.

Максім Гарэцкі ўвайшоў у літаратуру следам за Янкам Купалам і Якубам Коласам, з якім асабіста быў знаёмы. Сёння ён — агульна прызнаны класік беларускай літаратуры, адзін з самых таленавітых пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Сваё кароткае жыццё Гарэцкі прысвяціў высакароднай справе духоўнага адраджэння роднай краіны, выхаванню нацыянальнай свядомасці беларусаў.

У вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне прайшло яго маленства. Максім быў здольным, цікаўным хлапчуком. Любіў кнігі, шмат чытаў. Ужо ў дзяцінстве маленькі Максімка, паводле сведчання яго брата Гаўрылы Іванавіча, быў на ўсё жыццё зачараваны дзівоснымі казкамі дзядзіны Хрысціны, ціхімі песнямі сваёй матулі Ахрасінні, у казках і песнях пазнаваў ён цяжкую гісторыю сацыяльна і нацыянальна прыняволенага беларускага народа.

Найвялікшы пісьменніцкі клопат у Гарэцкага быў у тым, каб акрэс ліць, пратарыць шляхі паяднанасці нацыянальнай інтэлігенцыі з народам, з “родным карэннем”, з вытокамі. Яшчэ ў сваім раннім артыкуле “Развагі і думкі” (1914 год) пісьменнік, звяртаючыся да свайго маладога сучасніка, пісаў: “Калі не хочаш ты расчаравацца ў жыцці, калі-ткі ты папраўдзе ёсць інтэлігент і жывеш не так, што “наеўся, напіўся, і хвосцік завіўся”, — не глушы ў сваім дэмакратычным сэрцы беларускіх здаровых народных пачуццяў. Дай веры, не расчаруешся. Не бяжы ад народа, а бяжы да народа. Ён цябе разварушыць. А ў падзяку та му, хто даў табе сэнс жыцця, ты па працуй шчыра”. Словы, прамоўленыя сто гадоў таму, не страцілі сваёй актуальнасці і ў нашы дні.

Усё, напісанае рукою выдатнага майстра слова, і сёння мае вялікую мастацкую каштоўнасць. Творы пісьменніка-грамадзяніна, наватара не перастаюць здзіўляць і захапляць сваім глыбокім пранікненнем у сутнасць народнага жыцця, чалавечай душы.

У Разанцаў скім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад — сярэдняя школа распрацавана праграма святкавання 125-годдзя з дня нараджэння знакамітага земляка Максіма Іванавіча Гарэцкага. У лютым прайшло шмат мерапрыемстваў: выстаўка твораў пісьменніка, конкурс малюнкаў “Зямля бацькоў — зямля святая”, які захапіў амаль кожнага вучня, былі арганізаваны заняткі “Чытаем Максіма Гарэцкага разам”, на якіх вучні сярэдняга звяна пазнаёміліся з апавяданнямі “Панская сучка”, “Смачны заяц”, “У панскай кухні”, якія ўваходзяць у зборнік “Досвіткі”. Вучні старшых класаў з цікавасцю рыхтаваліся да заняткаў “Рукапісы не гараць. Максім Гарэцкі: жыццё праляцела як адзін дзень”. Засталіся не абыякавымі навучэнцы пасля чытання і абмеркавання зборніка Гарэцкага “Рунь”. Вучаніца 11 класа Хрысціна Бінеўская заўважыла: “Творы пісьменніка пазначаныя высокай ступенню мастацкай праўдзівасці і глыбінёй пранікнення ў характар і псіхалогію чалавека”. “Чытаючы апавяданні Максіма Гарэцкага, змешчаныя ў яго зборніку “Рунь”, за ўважаеш, як тактоўна ставіцца пісьменнік да сваіх герояў”, — падтрымлівае гаворку яе аднакласніца Анастасія Гоманава. І, сапраўды, думаеш: апавяданні Гарэцкага — гэта свайго роду першаадкрыццё новага і незнаёмага мацерыка — голасу душы чалавека, беларуса ў акіяне людской нематы. Ад раджаць чалавека ў беларусе — было асноўнай і адраджэнскай, і жыццёвай праграмай самога Гарэцкага, марай і сэнсам яго жыцця.

Крэда ўсяго жыцця Максіма Гарэцкага заключана ў яго ж словах: “Ахвярую сваім “я” ва ймя святога ўсім нам Адраджэння”. Так ён і жыў, адзін з найлепшых сыноў Беларусі.

Творы пісьменніка-грамадзяніна, наватара не перастаюць здзіўляць і захапляць сваім глыбокім пранікненнем у сутнасць народнага жыцця, чалавечай душы.