Ганна Запартык
Педагагічная дзейнасць Максіма Гарэцкага ў высылцы
Вялікія падзвіжніцы ў справе захавання спадчыны Максіма Гарэцкага, адкрывальніцы таямніц яго творчасці Леаніла Чарняўская-Гарэцкая і Галіна Гарэцкая здзейснілі подзвіг, захаваўшы для гісторыі беларускай літаратуры дакументы, якія дазваляюць заглянуць у самыя глыбіні жыцця пісьменніка. Апошняе паступленне дакументаў з сямейнага архіва, якое адбылося ў 40-ы дзень па смерці светлай памяці Галіны Максімаўны Гарэцкай, яшчэ раз даказвае, што ёсць у жыцці Максіма Беларуса малавывучаныя старонкі. Да такіх можна аднесці яго працу на пасадзе настаўніка рускай мовы і літаратуры ў Кіраўскай сярэдняй савецкай школе.
Пасля высылкі М. Гарэцкага ў Вятку (Кіраў) у 1931 г. пісьменнік уладкаваўся на працу тэхнікам-каштарыснікам на фабрыку навучальных дапаможнікаў. Гэта пацвярджае і даведка, выдадзеная яму для прад’яўлення ў школу імя Тургенева, дзе, згодна з паметкаю Г. Гарэцкай, вучыўся сын Леанід:
«СПРАВКА
Дана настоящая гр. Горецкому М.И. в том, что он действительно работает на Фабрике Учебных Пособий с “4” августа 1931 г. в проектно-конструкторском цехе, в качестве техныка-сметчыка.
Справка выдана для представления в Школу им. Тургенева».
Пасля М. Гарэцкі некаторы час працаваў тэхнікам-калькулятарам трэста Вяткабуд, у маі 1935 г. - перайшоў на працу тэхніка па ўліку і справаздачнасці сектара грамадзянскага будаўніцтва Зямельна-зялёнага трэста г. Кірава. Але на гэтай працы прабыў усяго некалькі месяцаў. 1 верасня 1935 г. атрымаў доўгачаканую пасаду настаўніка рускай мовы і літаратуры V - X класаў у Кіраўскай сярэдняй савецкай школе, на якой працаваў да паўторнага арышту два з невялікім гады. Летам 1937 г., адразу з пачаткам школьных канікул, М. Гарэцкі атрымаў накіраванне ў Смаленскі педагагічны інстытут “для здачы экстэрнам за поўны курс педагагічнага інстытута па факультэце мовы і літаратуры”. Афіцыйнай падставай да гэтага паслужыў загад “ЗапоблОНО” аб атэстацыі настаўнікаў. Але давесці да канца справу здачы экзаменаў М. Гарэцкі не паспеў. 4 лістапада 1937 г. ён быў арыштаваны.
Апошнія два гады свайго кароткага жыцця М. Гарэцкаму было дадзена працаваць настаўнікам. Прафесію гэту ён вельмі цаніў і любіў яшчэ з юначых гадоў. Педагагічная праца давала яму магчымасць шырэй раскрыць свой талент, вастрэй адчуваць настроі грамадства, вывучаць псіхалогію вучняў і іх бацькоў, быць асветнікам у самым шырокім сэнсе гэтага слова. Доўгі перапынак у педагагічнай дзейнасці вымагаў пастаяннай працы над сабой. Максім Гарэцкі вельмі актыўна ўзяўся за вывучэнне прац па педагогіцы, сусветнай і рускай культуры і літаратуры. Пра гэта сведчаць многія канспекты, захаваныя ўяго архіве. Яго працоўныя дніў Кіраўскай школе былі вельмі насычаныя і працаёмкія. Табліца-памятка на адзін з навучальных месяцаў, складзеная М. Гарэцкім для сябе, можа сказаць многае. Урокі рускай мовы і літаратуры ў VIII - X класах былі кожны дзень, па некалькі ўрокаў на тыдзень у кожным класе. Расшыфраваўшы табліцу М. Гарэцкага, прыходзіш да высновы, што расклад яго працоўнага дня быў не вельмі зручны, урокі аднаго дня стаялі, да прыкладу, у 1110, 1205, 1725 1820.
М. Гарэцкі зрабіў для сябе каляндар на адзін з месяцаў, у якім абазначыў пазакласную нагрузку. Чытаем: “3. Лит-кружок (7 - 8:ю, каб. № 5); 5. Выпуск классной стенгазеты (7 - 9); 7. День воинств[ующего] безбожника (700 - 900); 8. Педагогическое совещание (7-10); 9. Методическая секция (8-10); 10. Собрание родителей; 11. Политзан[ятия]; 13. Профсоюзн[ый[ день; 15. Лит. кружок (7 - 8М); 17. Выпуск классн[ой] стенгазеты (7- 9); 20. Классное собрание уч-ся (7 - 9); 21. Политзан[ятия]; 23. Методическая секцыя (8 - 10); 27. Литкружок (7 - 8І0); 29. Политкружок”. I толькі, як бачым, засталася не занятай меншая палова дзён гэтага календара. А вось дакумент, які сведчыць яшчэ і пра пазашкольную працу М. Гарэцкага: “М. И. Горецкому. Вы выделены для обученыя неграмотных, проживающих на ул. Пушкина 1. Чистякова П. 30 л. домохоз. Д. № 53; 2. Марахова Ал. 37л. домохоз; 3. Кжелёва М. 40 л. домохоз; 4. Кулешова П. 23 г. домохоз. Занятия необходимо начать 19-го окт. 1937 г.в 7 час. вечера. Директор школы (подпись). Председатель МК (подпись)” Навучаць непісьменных М. Гарэцкага абавязвалі з пачаткам кожнага навучальнага года. Прыведзены тут дакумент яшчэ раз нагадвае пра трагічную дату 4 лістапада 1937 г. Усяго два тыдні было адведзена для сустрэч настаўніка са сваімі дарослымі вучнямі.
Многае расказваюць пра М. Гарэцкага як пра настаўніка планы і канспекты ўрокаў. Іх вельмі шанавала і аберагала Галіна Максімаўна. Дапускаю думку, што яна, настаўніца рускай мовы і літаратуры ў школах г. Кірава і г. Ленінграда, выкарыстоўвала ў сваёй практыцы бацькавы распрацоўкі. Падрабязныя запісы ўрокаў па творчасці рускіх пісьменнікаў Аляксандра Грыбаедава, Аляксандра Пушкіна, Льва Талстога, Мікалая Някрасава, Мікалая Чарнышэўскага, ІванаТургенева, Валерыя Брусава, Аляксандра Серафімовіча, Уладзіміра Маякоўскага, класікаў сусветнай літаратуры Жана Батыста Мальера, Уільяма Шэкспіра і інш., спісы тэм сачыненняў, планы працы над тэмамі - усё гэта сведчыць пра вельмі адказную падрыхтоўку Максіма Гарэцкага да кожнай сустрэчы з вучнямі. Запісы М. Гарэцкага фік- суюць і сацьмльньм аспекты, якія маглі ўплываць на будову ўрока. Да прыкладу:
“План работы: вступительная беседа; программные вопросы (дать списать); чтение комедии в классе с разбором (ввиду отсутствия текстов у многих учеников)”. I гэта не адзінкавая заўвага на старонках яго распрацовак.
Вельмі актыўна падтрымліваў і развіваў М. Гарэцкі ў сваіх вучнях творчы пачатак, здольнасці да мастацкай творчасці. Пра гэта сведчыць заданне да пісьмовай работы на тэму “Канікулы”: “Жанр - на выбор рассказ, стихотворение, очерк, корреспонденцыя, статья, заметка в газету, дневник, сцена с натуры, драматические сценки и т. п. Вставки стихотвор[ения], частушки, эпиграфы. Обрамленые. В плане: учёба, общественная жизнь, быт, комсомол, пионеры, физкультура (спорт, катанье), природа”. Вось такое разгорнутае “запрашэнне” да творчасці. Думаю, што многія вучні рэалізоўвалі свае здольнасці паспяхова.
Спрабаваў Максім Гарэцкі ўзбагаціць школу і метадычнымі распрацоўкамі, а ў некаторых момантах быў нават апанентам прызнаным у той час метадыстам. Гэты бок яго дзейнасці ілюструе прачытаны М. Гарэцкім на адным з пасяджэнняў метадычнага савета даклад пад назвай “Красный десант” Фурманова на уроках в V классе». Вось невялікі ўрывак з яго: «На эту тему есть статья А. Д. Гречышникова в журнале “Русский язык и литература в средней школе”(№ 1 за 1935г.). Пры нашей крайней бедности в области методической разработки отдельных художественных произведеный, конечно, и эта статья может оказать большую помощь учителю, хоть и она ограничивается только общими указаниями и советами методического характера.
Мне в этом году пришлось прорабатывать “Красный десант” в трех пятых классах Кировской полной средней школы. Затруднения мои начались с того, что около 30% учащихся не имеют “Литературы” Голубкова и Мирского, причем главным образом, этил то 30% и читали очень плохо, запинаясь даже на ювестных им словах, а “Красный десант” изобилует словами, требующими объяснений со стороны учителя, и не только для учеников 5-х классов Кировской школы. Поэтому мне пришлось отказаться от положения Гречишникова, что “чтение (рассказа) проходит дома”, и прибегнуть к классно-домашнему чтению”. Далей М. Гарэцкі дае падрабязньм метадычныя рэкамендацыі па вядзенні ўрокаў па названым творы.
У педагагічнай частцы архіва М. Гарэцкага захаваліся планы заняткаў па сусветнай літаратуры, складзеныя і запісаныя самім выкладчыкам. Пакуль не ўстаноўлена - былі гэта тэмы школьнага літаратурнага гуртка ці школьных факультатываў, якія вёў М. Гарэцкі. У такія планы абавязкова ўключаўся пункт “Беларуская літаратура”, а ў дужках стаялі прозвішчы Янкі Купалы і Якуба Коласа. I ці ведалі ў той час вучні Кіраўскай школы, што іхнім настаўнікам з’яўляецца выгнаны з Беларусі яшчэ адзін класік беларускай літаратуры сусветнага ўзроўню?!
Працу з вучнямі Максім Гарэцкі не абмяжоўваў толькі школьнай праграмай. Вучняў старэйшых класаў ён захапіў краязнаўчай працай. Яны запісвалі цікавьм ўспаміны, пісалі сачыненні-даследаванні па гісторыі свайго рэгіёну. Пачаў складацца слоўнік вяцкіх гаворак, запісаных вучнямі М. Гарэцкага, збірацца фальклор. Сярод дакументаў таго перыяду сустрэлася выразка з мясцовай газеты “Социалистическое наступленне” [№ 16 (536) от 10.02.1937] з артыкулам “Был лм А. С. Пушкин в нашем городе?” падпісаным ініцыялам “Н”. У гэтым артыкуле аўтар, разважаючы пра верагодньм прыезды знакамітага рускага паэта ў Кіраў, робіць спасылкі на пошукавым аповеды вучняў X класа Н. Зароўскага і VIII класа А. Шылава. Імёны гэтых вучняў сустрэліся і ў школьных раскладах М. Гарэцкага. Гэтая акалічнасць дае падставу меркаваць, што аўтарам названага артыкулу з’яўляецца М. Гарэцкі, а ў ініцыяле “Н” схавана кранальна дарагое беларускае - “Настаўнік”. Гэтьм вучнёўскія працы і запісы настаўнік М. Гарэцкі пакінуў у сваім архіве. Сабранае вучнямі і ў будучым апрацаванае іх настаўнікам магло стаць музейнымі экскурсіямі, зборнікамі, асновай навуковых даследаванняў, сюжэтамі мастацкіх твораў.
Талент педагога М. Гарэцкага раскрыўся ва ўсёй яго шматграннасці. Яго патэнцыял быў разлічаны на вялікую перспектыву. Але ўсё абарвалася імгненна і трагічна. Адна з сябровак Галіны Максімаўны ў лісце да яе ў красавіку 1993 г. напісала: “Максим Горецкий проложил дорогу к народной душе, восторжествовала справедливость: мир обрёл не просто ещё одного классика, мир стал (станет) духовнее, получив такой яркий, такой неповторимый талант...”. Яна напісала так пра М. Гарэцкага-пісьменніка. Гэтыя ж словы можна цалкам аднесці і да М. Гарэцкага-педагога.