Ляшук, В. Я.
Літаратура пачатку ХХ стагоддзя
З Палессем звязана жыццё і творчасць Максіма Гарэцкага (1893—1938). Першы раз пісьменнік трапіў на Палессе ў канцы 1915 года. У «Камароўскай хроніцы» ён дакладна называе час свайго знаходжання на Піншчыне — з 15 лістапада 1915 па 24 студзеня 1916 г. 3 фронту Максіма Гарэцкага адправілі ў Петраград. Пра настрой пісьменніка таго часу сведчаць парады героя Кузьмы Лаўрыку («Камароўская хроніка»), які шукаў у першага ратунку ад нуды і суму. Хоць аўтабіяграфічны герой Максіма Гарэцкага адчуваў тое ж самае, што і Лаўрык, але лекі гэтыя даваў. Яны ўдакладняюць ідэалы пісьменніка той пары: «I ён пісаў, каб Лаўрык не зачытваўся лёгкай белетрыстыкай. ад якой развіваецца павярхоўнасць у поглядах і незадаволенасць у настроі, а каб разнаабразіў сваё чытанне кнігамі па прыродазнаўетве, сельскай гаспадарцы, гісторыі, геаграфіі. Каб ён вывучаў чужаземньтя мовы. Каб ён быў рэпетытарам, вучыў якога-небудзь беднага хлопчыка, хоць бясплатна» (Максім Гарэцкі. Збор твораг ў у чатырох тамах. Т. 4. Мн.. 1986. С. 98).
Другі раз Максім Гарэцкі трапіў на Палессе ў самым канцы 1915 года. Спачатку ён зноў апынуўся на перадавой у акогіах, аднак у хуткім часе яго як агранома ўключылі ў камісію па рэвізіі сена ў сялянаў у недалёкім тыле. За сена плацілі па 80 кап. за адзін пуд (16 кг), і палешукі ахвотна прадавалі яго вайскоўцам. У Максіма Гарэцкага наладзіліся прыязныя стасункі з нашымі землякамі. Тым не менш у хуткім часе, ён папрасіўся на перадавую. Прабыў на гэты раз пісьменнік на Палессі некалькі месяцаў. У акопах ён цяжка захварэў і пакінуў Палессе назаўсёды.
Падсумоўваючы свой удзел у Першай сусветнай вайне, Максім Гарэцкі скажа: «Так што за ўсю сваю вайну, з 1914 па 1917 гг. прабыў на пазіцыі месяцаў 10. А то ўсё лячыўся ці ў тыле бадзяўся... Але чатыры гады жыцця прапала» (Тамсама. С. 113). Заўважым, што гэтае выказванне супадае з блокаўскай ацэнкай свайго знаходжання на Палессі ў час Першай сусветнай вайны. А служылі абодва мастакі слова ў адных самых месцах — каля вёскі Парахонск Пінскага раёна. Больш таго, калі Максім Гарэцкі быў вызначаны рэвізаваць сена ў палешукоў, то служыў ён у тым самым Саюзе земстваў і гарадоў, што і А. Блок. Яны ішлі аднымі і ты.мі дарогамі і зусім дапушчальна. што і сустракаліся.
Палессе— новы для Гарэцкага этнаграфічны край. Ён уразіў чуйную душу пісьменніка і не мог не выліцца ў яго творах. Пра гады. праведзеныя на Палессі, пісьменнік згадвае ў «Камароўскай хроніцы». у аповесці «Дзве душы». На палескім матэрыяле напісаны апавяданні «Генерал», «На этапе», Калі ў першым з апошніх двух твораў угадваецца толькі тыповы палескі пейзаж (усё астатняе магло адбывацца ў любым кутку вялізнага фронту ад Пінска да Баранавіч), то ў другім апавяданні - лёс нашых землякоў у гады ваеннага ліхалецця.
Пісьменнік найперш дае разгорнутыя карціны палескіх краявідаў. I што дзіўна, хоць падзеі адбываюцца восенню 1915 г., тым не менш Максім Гарэцкі вуснамі героя-апавядальніка адзначае: «Відаль была адна і тая ж самая за ўсю дарогу, звычайная, але прыгожая відаль: імглявае балотнае надвор’е, грудкі маркотнага алешніку з бакоў пераезду — то ўздоўж ля рэчкі, то найчасцей ля дрэннага паламанага масту... » (Максім Гарэцкі. Выбраныя творы ў дау.х таліах. Т. I. Мн., 1973. С. 199). Пісьменнік заўважыць, што вайна пакінула тут свае сляды, якія нявечаць традыцыйны палескі краявід.
Максім Гарэцкі стварыў у гэтым апавяданні характары палешукоў. Адзначым найперш захапленне пісьменніка іх знешнім хараством. Вось як апісаны гаспадар хаты, у якой спыніліся салдаты на пастой: «Быў ёй стромкі, зграбны і самавіты. Тутэйшая паляшуцкая вопратка, гэтыя шэра-белая світа, кароткая і гладка сцягненая ў поясе, як чаркеска, незвычайна хораша прыйшлася да яго» (Тамсама. С.20). Не менш уражліва апісана гаспадарова жонка Праксэда. Невыпадкова пісьменнік адзначае: «Мне было прыемна, што есць такія жанчыны ў нашым народзе... Дужа доўгія і чорныя вейкі... Твар - авальны, тонкі і мяккі, толькі трохі цьмяны, як ва ўсіх тутэйшых жанчын, але прыгожыя вейкі рабілі гэты твар надта цікавым і харошым», адзначае герой-апавядальнік» (Тамсама. С. 101).
Максім Гарэцкі падкрэслівае і тое адметнае, што характэрна для палешукоў і пра што пазней скажуць Якуб Колас, Марыя Канапніцкая, Уладзімір Караткевіч. Пісьменнік найперш адзначыць у палешукоў годнасць і гордасць, незалежнасць і патрабаванне ад гасцей паважлівых да сябе адносінаў як да гаспадара хаты; маўклівасць жанчыны з чужымі мужчынамі, іх далікатнасць і сціпласць. Герой апавядання, наш зямляк, аказаўся чалавекам мужным іш полі брані. Ён — поўны георгіеўскі кавалер. Характэрна, што гэта паляшук выразна ўсведамляе сваю нацыянальную прыналежнасць і тое, што адрознівае беларусаў ад іншых народаў.
Вайна не толькі нанесла ўрон прыродзе, але пакінула душэўныя раны ў людскіх сэрцах. Герой-апавядальнік адчувае, што ў гэтай паляшуцкай сям’і нешта здарылася, што ўнесла ў яе дысгармонію зрабіла няшчаснымі ўсіх траіх: гаспадара, яго жонку і маці. Найхутчэй гэта звязана з наводзінамі Праксэды. Напэўна, у чымсці яна парушыла няпісаныя народныя законы. Парушыла таму, што край запаланілі салдаты, якія не вельмі лічацца з цывільнымі людзьмі.
Цяжар ваеннага ліхалецця найперш кладзецца на сялянаў. Паляшук жаліцца, «што яго жонку і матку ганялі на работы, і бывала, што з канём, і не давалі жыцця салдацкімі пастоямі», шго яму, георгіеўскаму кавалеру, які страціў здароўе на вайне, «вызначылі пенсію другога разраду» (Тамсама. С. 202). У той самы час князь Друцкі-Любецкі (маёнтак Друцкіх-Любецкіх быў размешчаны каля вёскі Парахонск - В. Л.), які «мае колькі тысячаў дзесяцін, ані яго людзей на работы, ані яго коні ў фурманкі не гналі». Як бачым, Максім Гарэцкі не паказвае палешукоў ані цёмнымі, ані забітымі.
Нам думаецца, слушным і цікавым з’яўляецца меркаванне У. А. Лебедзева, што Максім Гарэцкі за кароткі час знаходжання на Палессі ў экстрэмальных умовах вайны выявіў у сваіх творах «пранікненне ў характары персанажаў, дакладнасць у перадачы абставін побыту, знайшоў трапныя і дакладныя дэталі, звязаныя з жыццём палешукоў» (У. А. Лсбсдісў. Максім Гаріцкі і ІІа.ісссс // Народная трыбуна, 1993, 13 лютаса. С. 60).