Гарэцкага Максіма літаратурны музей

ГАРЭЦКАГА МАКСІМА ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ, філіял Дзяржаунага музея гісторыі беларускай літаратуры. Заснаваны 15.1.1993 у в. Багацькаука Мсціслаўскага раёна паводле загаду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і рашэння Мсціслаўскага раённага Савета народных дэпутатаў.

Хата, дзе М.Гарэцкі нарадзіўся і пражыў палавіну жыцця, згарэла. Засталася толькі пляцоўка, падворак і частка саду. Узнауленне мемарыяльнай сядзібы адбылося па ініцыятыве пісьменніка У.Караткевіча. Музей размясціўся ў адноўленай хаце, якая ўяўляе вясковую жылую пабудову ў традыцыях канца 19 ст. і складаецца з 3 частак: цёмнай (цёплай) хаты, светлай (халоднай) і сяней. 3 2007 філіялам загадвае А.М. Пляшкова.

Экспазіцыйная пл. 79,1 м2. Размешчаная ў 2 залах экспазіцыя раскрывае складанасць жыццёвага і творчага лёсу Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх. Крыніцамі дакументальных звестак для яе стварэння з'явіліся успаміны брата М. Га¬рэцкага Гаўрылы, дачкі пісьменніка Галіны, яго жонкі — дзіцячай пісьменніцы Л. Чарняускай-Гарэцкай і малодшага брата Парфірыя. У 2007 пачалося абнауленне літаратурнай часткі экспазіцыі з удзелам Р. Гарэцкага, пляменніка М. Га¬рэцкага. Экспазіцыя музея складаецца з літаратурнай часткі, якая прадстаўляе асноўныя этапы творчай біяграфіі пісьменніка і этнаграфічнай — з увядзеннем у інтэр’ер дакументальнага матэрыялу. Паказаны перыяды жьцця і творчасчі М. Гарэцкага: багацькаўскі і першы горацкі (1893—1913) — дзяцінства ў Багацькаўцы, вучоба у Горацкім каморніцка-агранамічным вучылішчы, літаратурны дэбют пісьменніка; першы віленскі (1913—14) — праца каморнікам на Віленшчыне, потым 1-я сусветная вайна, служба у царскай арміі, выданне першага зборніка «Рунь»; смаленскі перыяд (1917—19) — выданне «Руска-беларускага слоўніка», сустрэчы з Я. Купалам: другі віленскі (1919—23) — выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў Віленскай беларускай гімназіі, праца над «Гісторыя беларускае літаратуры», драматычнымі абразкамі стварэнне востра-праблемных артыкулаў. Лукішская турма: першы мінскі (1923—25) — праца ў Інбелкульце, выкладанне беларусазнаўства на рабфаку БДУ: другі горацкі перыяд (1926—28) — праца у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі у Гор¬ках; другі мінскі (1928—30) — праца у Акадэміі навук БССР, арышт, Мінская турма: вяцкі (1931 —35) — праца у высылцы; кіраўскі (1935— 37) — выкладанне, арышт, расстрэл. У экспазіцыі дэманструюцца арыгінальныя матэрыялы і копіі, у т.л. пачатку мінулага стагоддзя: фотаздымкі, дакументы, рукапісы твораў («У лазні», «Жалобная камедыя» і інш.), кнігі, газетныя нататкі, паштоўкі, лісты. Сярод экспанатаў кнігі М. Гарэцкага «Рунь», «На імперыялістычнай вайне», «Віленскія камунары», «Камароўская хроніка», «Дзве душы», «Гісторыя бела¬рускае літаратуры» і інш., літаратуразнаўчыя даследаванні спадчыны братоў Гарэцкіх 20 — пачатку 21 ст., зборнікі Міжнародных Гарэцкіх чытанняў, успамінаў і інтэрв'ю, фотаздымкі. У музеі адбываюцца літаратурныя сустрэчы, на аснове экспазіцыйных матэрыялау праводзяцца лекцыі для школьнікаў.

І.Б.Лапцёнак