Мікалай Падашэўка,
Уладзімір Скульбедаў
Веліч мар тваіх
Да 110-годдзя з дня нараджэння М. I. Гарэцкага (1983- 1938 г.г.)
Веліч мар тваіх - у новае стагоддзе. Як нам жыць? Адвечнае пытанне. Адкажы, будзь ласка, пры народзе. Назначай, Максім, сваім сынам спатканне. Зноў чытаю твае творы, Беражліва перагортваю старонкі. Прад вачыма паўстаюць жыцця ўзоры, I душа з душой вядуць гамонкі. Раскажы ты, братка Беларус, Пра жыццё тваё. Нам кепска і балюча: Кат адняў яго ў цябе дзеля сваіх спакус, Дзе знайсці нам рады і вады гаючай? Як цябе ў жыццё нам уваскрасіць, Зноў адчуць твой гмах і сілы. I працягвае цябе народ любіць, Шанаваць, пясняр наш мілы. Арышт, допыт, здзекі, краты - Вытрымаў ты ўсю муштроўку, Ідучы з бацькоўскай хаты, У руках заўжды трымаў пяро-вінтоўку. Зараз усе твае нашчадкі Адраджаюць сваю мову, Пераменьваюць жыцця парадкі Прастор даюць твайму слову. Веру я, што сінявокай кветкай Красавацца будзеш у родным полі. Стане ў гэтым добрай сведкай Твой народ, прадвеснік лепшай долі. |
|
Максім Гарэцкі, беларускі пісьменнік, нарадзіўся 18 лютага 1893 года у глухім кутку Беларусі – у маленькай, на 20 двароў, вёсцы Малая Багацькаўка (па ранейшаму - Меншая Багацькаўка) Мсціслаўскага павета, за 90 кіламетрау ад бліжайшай чыгуначнай станцыі Орша.
У 1909 годзе Максім Іванавіч паступіў у Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча, якое скончыў у 1913 годзе. Вучыўся на стыпендыю, жыў у інтэрнаце, дзе стваралася невялічкае вучнёўскае таварыства аматараў маладой беларускай літаратуры. Выпісвалі «Нашу ніву», захапляліся беларускім фальклорам, «Тарасам на Парнасе», творамі Францішка Багушэвіча, Янкі Лучыны, Цёткі, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі. У 1913 годзе Максіма Іванавіча накіравалі на работу каморнікам у Літву. Бываючы Ў Вільні, ён пазнаёміўся і пасябраваў з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем.
У пачатку першай імперыялістычнай вайны М.І. Гарэцкі ў арміі дзе яго параніла. Пасля лячэння ў віленскім шпіталі ён прыехаў у Багацькаўку.
Скончыўшы Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе Максім Іванавіч, ужо як прапаршчык, паехаў у Іркуцк на фарміраванне часці. Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі Максім Іванавіч пайшоў на савецкую службу, быў супрацоўнікам газеты «Звязда», у рэдакцыі якой тады працаваў В.Кнорын (з ім Гарэцкі быў добра знаёмы).3 пераездам рэдакцыі «Звязды» ў Вільню туды пераехаў у 1919 годзе і Максім Іванавіч. Пры раптоўным захопе Вільні бела-польскім войскам ён не змог уцячы.
У студзені 1922 г. М.Гарэцкага арыштавалі і пасадзілі у адзіночную камеру на Лукішкі. Праз два тыдні яму прад’явілі абвінавачванне «ў прыналежнасці да партыі камуністаў, у арганізацыі тайных баявых дружын з мэтай замаху на дзяржаўную ўладу, у друкаванні і вуснай прапагандзе». За ўсё гэта прадугледжваўся польскім Карным Кодэксам смяротны прысуд ці ў лепшым выпадку – катарга. Праўда, суд не адбыўся.
У 1923 годзе разам з сям’ёй пісьменнік пераехаў з Вільні ў Савецкі Саюз. 16 студзеня 1925 года Пастановай НКА БССР зацверджаны новы склад правадзенных членаў Інбелкульта, у які ўваходзілі Я.Купала, Я.Колас, Ц.Гартны, Зм.Бядуля, М.Чарот, М.Гарэцкі і інш.
18 ліпеня 1930 года М.Гарэцкага арыштавалі. У гэты дзень ён запоўніў «Анкету», у якой адзначыў, што з’яўляецца навуковым работнікам і літаратарам, працаваў у "Белорусской Академии наук – ученый специалист терминологической комиссии".
10 красавіка 1931 года рашэннем калегіі АДПУ вынесены несудовы прыгавор 86 асуджаным па справе СВБ («Саюза вызвалення Беларусі»). Под № 39 адзначана: «Горецкий М.И., 37 лет, белорус, белорусский писатель, ученый специалист БАН: в период с 1924 г. по день ареста состоял в литературной группе к/р организации «СВБ» и проводил задачи этой организации...» Прысуджаны да 5 гадоў высылкі ў Вятку, дзе працаваў чарцёжнікам, на іншых работах. Пасля заканчэння тэрміна пакарання з 1935 года ён працуе ў пас. Пясочня Смаленскай (цяпер г. Кіраў Калужскай) вобласці, РСФСР, выкладае рускую мову і літаратуру.
З успамінаў Л.Чарняўскай-Гарэцкай (жонкі пісьменніка):
«...У канцы студзеня 1937 года ў школе меліся адзначыць дзень памяці Уладзіміра Ільіча Леніна. Дырэктар даручыў Максіму Іванавічу Гарэцкаму зрабіць даклад на ўрачыстым школьным вечары. Дырэктар, які прачытаў даклад, ухваліў яго. На вечары вучні ўважліва слухалі. А праз некаторы час дырэктар выклікаў да сябе Максіма Іванавіча і паказаў яму ка- рэспандэнцыю, пасланую Васільевым у «Известия». Там чорным па беламу было напісана, што выкладчык літаратуры М.І. Гарэцкі, былы ссыльны, якога прыцягвалі да судовай адказнасці, што ў сваім дакладзе на ўгодках памяці У.І. Леніна ён няправільна асвятляў рэвалюцыйныя падзеі, мала ўвагі аддаваў Сталіну. Што думаў, чаго дабіваўся Васільеў, калі пісаў гэты данос, бо ён безумоўна ведаў, чым можа гэта скончыцца для яго калегі па школе?»
«4 лістапада 1937 года М.Гарэцкага арыштавалі, перавезлі з Кірава-Пясочні ў Вязьму. Памочнік аператыўнага ўпаўнаважанага Зарубецкі склаў «Обвинительное заключение по следственному делу № 13036 по обвинению Горецкого Максима Ивановича: обвиняется – будучи непримиримым врагом Советской власти, в течение ряда лет проводил контрреволюционную работу, высказывал террористические и контрреволюционные намерения, работая учителем школы, обрабатывал учеников в контрреволюционном духе».
5 студзеня 1938 года адбылося пасяджэнне тройкі: «Выписка из протокола заседания Тройки УНКВД Смоленской области.
Слушали:
66. Дело № 13036 Кировского РО УНКВД, с/о по обвинению Горецкого Максима Ивановича, 1893 года, уроженец д. Малое Богачково Мстиславского района, БССР из крестьян-середняков, служащего, судимого.
Постановили:
Горецкого Максима Ивановича расстрелять. Приговор приведен в исполнение 10 февраля 1938 года в 15 часов».
М.І. Гарэцкі рэабілітаваны (пасмяротна) 15 лістапада 1957 года.