Гарэцкага пераклалі на нямецкую

На мове Шылера і Гётэ выйшла кніга класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, які нарадзіўся ў Мсціслаўскім раёне.

Твор пра Першую сусветную вайну "Дзве душы" расказвае пра дваістасць, расшчэпленасць беларускага светапогляду.

У інтэрв'ю сайту lohvinau.by выдавец аповесці Себасціян Гугольц патлумачыў, чаму было вырашана ўзяцца за публікацыю кнігі нашага земляка:

– Крытэрам была якасць прозы Гарэцкага. У яго ёсць чароўныя кадры, якія вымоўна апісваюць гістарычны ландшафт і атмасферу. Уражвае кампазіцыя твора з калейдаскапічным размеркаваннем частак твору, якая дае комплексны погляд на Беларусь і гістарычныя змены, якія адбываліся ў тыя часы. 3 аповесці я пачарпнуў шмат чаго цікавага пра Беларусь. Мне захацелася падзяліцца гэтым з нямецкім чытачом, які мае даволі цьмянае ўяўленне пра вашу краіну.