Горкі ў жыцці Максіма Гарэцкага

18 лютага споўнілася 115 год з дня нараджэння пісьменніка, вучонага, мовазнаўцы, літаратурнага крытыка, фалькларыста, Максіма Гарэцкага.

Ужо стала традыцыяй праводзіць у лютым літаратурныя мерапрыемствы ў музеі-кабінеце М. Гарэцкага. Вось і нядаўна тут адбылося літаратурнае чытанне для слухачоў падрыхтоўчых курсаў і студэнтаў. Пра адметныя моманты жыццёвага і творчага шляху пісьменніка паведаміла загадчык кафедры рускай і беларускай моў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Іванаўна Скікевіч. У выкананні студэнтаў гучалі ўрыўкі з твораў пісьменніка.

Максім Гарэцкі за 44 гады свайго жыцця (у 30-я гады ён быў рэпрэсіраваны, а затым і расстраляны) пабываў у шмат якіх гарадах краіны, але менавіта Горкі сталі тым месцам, адкуль ён пайшоў у вялікі свет. 3 1909 па 1913 гады ён вучыўся ў каморніцка-агранамічным вучылішчы, амапь год да паступлення жыў на вуліцы Зялёнай (зараз вуліца носіць яго імя). За гады вучобы ён атрымлівае спецыяльнасць і далучаецца да літаратуры. Як успамінаў брат пісьменніка, акадэмік АН БССР Гаўрыла Іванавіч, у вучылішчы пад кіраўніцтвам Максіма было створана "невялікае таварыства аматараў беларускай літаратуры". Выпісвапі "Нашу ніву", чыталі "Тараса на Парнасе", вершы Янкі Купапы і Якуба Коласа". Гарэцкі пісаў артыкулы аб жыцці і вучобе ў Горках і дасылаў іх у рэдакцыю газеты "Наша ніва". Другі раз Гарэцкі прыехаў у Горкі ўжо вядомым пісьменнікам, дзе працаваў на кафедры беларусазнаўства (1926-1928 гады).

Да гэтага часу на тэрыторыі акадэміі захаваўся дом, дзе жыла сям'я Гарэцкіх. Яго дачка Галіна Максімаўна ўспамінала: "Наш драўляны дом, двухпавярховы, жаўтаваты, стаяў каля хімічнага корпуса акадэміі, бліжэй к дарозе, за якой спускаўся луг да рэчкі. У трохпакаёвай кватэры нашай заўсёды, як і ў Мінску, гасцяваў хто-небудзь з радні. Прыязджалі з Малой Багацькаўкі, Слаўнага. Бацька пасылаў у Малую Багацькаўку грошы бацькам, братам на пабудову хаты, на куплю каня, малатарні, хатніх рэчаў і іншыя справы".

Максім Гарэцкі падтрымліваў сяброўскія адносіны з дырэктарам бібліятэкі Дз. Р. Новікавым. Той успамінаў: "Максім Гарэцкі часта заходзіў у бібліятэку. Чытаў газеты і часопісы. Шмат кніг браў з сабой дахаты. Пры гэтым мяне заўсёды здзіўляла шырата яго дапягляда і энцыклапедычнасць ведаў".

Акадэмік АН Беларусі А. С. Вечар, адзін са шматлікіх студэнтаў акадэміі, што вучыліся ў Гарэцкага, успамінаў: "3 пачуццём вялікага задавальнення даведаліся мы, што лекцыі па беларускай літаратуры на нашым курсе будзе чытаць вядомы беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі. Некаторыя з нас былі знаёмы з яго творамі. Лекцыі яго вызначаліся глыбокім зместам, народным гумарам, папулярнасцю. Як ніхто іншы, ён прывіваў нам любоў да беларускай літаратуры, якую я пранёс праз усё жыццё..."

Юрый Паўлавіч Гаўрук, які працаваў разам з Гарэцкім на адной кафедры, пісаў: "Я мала ведаў людзей, якія б так любілі сваю справу і аддаваліся ёй усёй душой. Ён стараўся сабраць і песні, і казкі, і народную лексіку. Стварыць зборнікі, слоўнікі, падручнікі. Ён вельмі старанна ўсё вывучаў і імкнуўся зрабіць гэта здабыткам мас. Усё, што рабіў, рабіў грунтоўна, укладваючы душу".

Максім Гарэцкі часта быў ініцыятарам і арганізатарам сустрэч э вядомымі беларускімі пісьменнікамі: Купалам, Коласам, Ц. Гартным і інш. Асабліва ён сябраваў з Коласам. Паводпе ўспамінаў Г. М. Гарэцкай: “Бацька і Якуб Колас былі ў шчырых адносінах, хадзілі адзін да аднаго ў госці, чыталі свае творы, даравалі кніжкі. Пасля пераезду ў Горкі бацька часам бываў у Мінску і ў адну з сустрэч запрасіў Якуба Коласа да сябе ў госці. У клубе акадэміі была наладжана цёплая сустрэча”.

Горацкі перыяд жыцця быў вельмі плённым для Гарэцкага як пісьменніка. Збіраючы матэрыял для "Камароўскай хронікі", летам 1926 года М. Гарэцкі зраб«ў падарожжа ў Сібір. Вынікам яго паездкі пазней стала кніга "Сібірскія абразкі", дзе ён апісаў жыццё сялян у далёкім Сібірскім краі. За перыяд з 1926 па 1928 гады выйшлі з друку яго творы: "У чым яго крыўда?", "Ціхія песні", "На імперыялістычнай вайне", "Жартаўлівы Пісарэвіч", зборнік песень, запісаных ад яго маці Е. М. Гарэцкай "Народныя песні з мелодыямі" і інш., а таксама напісаны артыкулы аб творчасці Я. Коласа, Міхася Чарота, Міхася Зарэцкага, Змітрака Бядулі. У часопісе "Октябрь" быў змешчаны яго артыкул "Белорусская литература. Краткий очерк", у "Маладняку" – агульны агляд беларускай літаратуры.

У жніўні 1928 года заканчваецца тэрмін, на які Максім Гарэцкі быў камандзіраваны ў Горкі. Ён падае заяву рэктару, дзе піша: "Прашу звольніць мяне ад працы ў акадэміі на працягу 2,5 гадоў, і тэрмін зараз скончыўся". 3 сярэдзіны верасня Максім Іванавіч працуе ўжо ў Мінску ў Інстытуце беларускай культуры.

Л. ДЗЕРУЖКОВА,
кіраўнік раённага народнага
аб'яднання "Роднае слом"