ГАРЭЦКІЯ ЧЫТАННІ
Iмя нашага земляка, пісьменніка і вучонага Максімга Гарэцкага, ураджэнца вёскі Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна, на жаль, пакуль яшчэ вядома не ўсім. I гэта невыпадкова. У 1930 годзе Гарэцкі стаў ахвярай ГУЛАГа, быў сасланы ў Вятку, а ў 1939 яго пазбавілі жыцця. Доўгі час творы пісьменніка не друкаваліся, імя яго не згадвалася...
Але памятае аб ім нацыянальная культура, наша горацкая зямля. У Горках ён атрымаў адукацыю. Адсюль пачынае дасылаць Гарэцкі першыя допісы ў газету «Наша ніва». Тут прыходзілі да яго творчыя задумы, былі напісаны многія радкі. Газета, якая дала яму, як кажуць, пуцёўку ў літаратурнае жыццё, 9 жніўня 1913 года змясціла на старонках зварот да свайго горацкага карэспандэнта: «Максіму Беларусу» (над такім псеўданімам пісаў Гарэцкі). Дужа дзякуем за Вашы творы, каторыя Вы нам прыслалі ў апошнія часы. Мы верым, кажучы словам нашых прадзедаў, што праз Вас «памножана будзе слава слаўнай айчыны нашай, калі толькі агонь, каторы гарыць у Вас, будзе далей разгарацца».
Прароцтва, нягледзячы на цяжкія жыццёвыя абставіны пісьменніка, поўнасцю пацвердзілася. «Віленскія камунары», «На імперыялістычнай вайне», анавяданні і аповесці, п’есы і драматычныя абразкі — выйшлі з-пад яго пяра. Ужо выдадзена 5 тамоў выбраных твораў Гарэцкага.
Пісьменнік ніколі не забываў Горкі. Ён вяртаецца сюды ў 1926 годзе, працуе загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры.
Ушаноўваючы памяць Максіма Гарэцкага, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, аддзел культуры і гісторыка-этнаграфічны музей арганізавалі 17 —18 сакавіка навуковыя чытанні, прысвечаныя вывучэнню жыцця і творчасці пісьменніка. У чытаннях прымалі ўдзел родныя пісьменніка, вучоныя Акадэміі навук Беларусі, члены Саюза журналістаў, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага, Гомельскага і Гродненскага універсітэтаў, Магілёўскага, Віцебскага і Мозырскага педінстытутаў, Беларускай сельскагасгтадарчай акадэміі, супрацоўнікі гісторыка- этнаграфічнага музея.
Матэрыялы дакладаў і паведамленняў былі выдадзены асобнай кніжкай. У карціннай галерэі прайшла фотавыстава, прысвечаная Гарэцкаму, а ў бібліятэцы БСГА — выстаўка яго твораў і кніг аб ім.
На пасяджэнні ў Палацы культуры акадэміі з асаблівай цікавасцю слухалі пляменніка М. Гарэцкага, акадэміка АН Беларусі Р. Г. Гарэцкага, які па даручэйню дачкі пісьменніка Галіны Максімаўны выступіў з паведамленнем «М. Гарэцкі і народная творчасць».
Аб спадчыне Гарэцкагаі перспектывах яе вывучэння расказаў доктар філалатічных навук, член-карэспандзнт АН Беларусі М. В. Мушынскі, які на працягу многіх гадоў займаўся выданнем твораў пісьменніка.
Удзельнікі чытанняў наведалі радзіму Гарэцкага — вёску Малая Багадькаўка.
Было прынята рашэнне аб стварэнні рэспубліканскага навукова-асветніцкага таварыства імя М. I. Гарэцкага, члены якога будуць вывучаць і прапагандаваць творчасць пісьменніка, займацца выданнем яго твораў. Навукоўцы вырашылі звярнуцца ў Мсціслаўскі райвыканком з просьбай завяршыць будаўніцтва дарогі ад шасэ Горкі—Мсціслаў да вёскі Малая Багацькаўка, а да Горацкага гарадскога Савета — аб вызваленні кватэры, дзе зкыў пісьменнік у 1926—1928 гг. Каб да яго стагоддзя з дня нараджэння, якое будзе шырока адзначацца ў рэспубліцы ў 1993 годзе, абсталяваць мемарыяльную кватэру-музей.
Усіх, хто падтрымлівае ідэю стварэння таварыства імя М. I. Гарэцкага, жадае ўнесці свой уклад у вывучэнне яго творчасці, просім паведамляць у Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей па адрасу: 213410, г. Горкі, зав. Якубоўскага, 2. Тэл. 2-34.87.