Ці захаваем Дом Гарэцкага?
У Горках не сціхаюць чуткі пра незайздросны лёс дома, у якім у 1926 — 1928 гадах жыў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі. Прычым, спрэчкі выйшлі на агульнарэспубліканскі ўзровень.
Сутнасць праблемы патлумачыў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец:
- Максім Гарэцкі нарадзіўся ў Мсціслаўскім раёне, у вёсцы Багацькаўка створаны музей пісьменніка. У Горках, у бібліятэцы, якая носіць яго імя, ёсць куточак Гарэцкага. Але на вуліцы Агранамічнай стаіць і дом, дзе пісьменнік жыў два гады. Будаўнічая служба цяпер рыхтуе заключэнне, быццам дом гэты аварыйны. Хаця Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і абласное ўпраўленне культуры прапануюць пакінуць будынак, правесці кансервацыю і пасля Дажынак, якія сёлета пройдуць у гэтым рэгіёне, прывесці яго ў парадак, заснаваць Дом-музей ці мемарыяльную кватэру Гарэцкага. Экспазіцыю з бібліятэкі тады можна было б перанесці сюды. Уласнікам будынка цяпер з’яўляюцца камунальныя службы, яны пастанавілі, што гэта старое жыллё, жыхарам прапанавалі адсяленне, і ўсё часцей чуеш размовы пра тое, што дом ідзе пад знос, а на яго месцы пабудуюць пяціпавярховік.
Галасы ў абарону Дома Гарэцкага ў Горках прагучалі на калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзе было вырашана накіраваць у горад прадстаўнікоў рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Тым больш што чатыры помнікі, якія размяшчаюцца ў раёне, збіраюцца вывесці з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей. Трохі раней згаданая Рада выязджала ў горад з мэтай вырашэння лёсу па мяшкання стаматалагічнай паліклінікі па вуліцы Леніна, 22, якое таксама лічыцца помнікам архітэктуры. Тады Рада не дала дазволу вывесці яго са спіса каштоўнасцей і рэкамендавала аднавіць у першапачатковым выглядзе. Гаворка ідзе і пра тры іншыя пабудовы. Па вуліцы Мічурына, 3 — цяперашні жылы дом, пабудова 1932 — 1934 іт., выкананая ў стылі канструктывізму; таксама корпус па вуліцы Ціміразева, 6 (1855 г.) і дом, які фактычна прымыкае да корпуса — па Ціміразева, 4 — былы інтэрнат для студэнтаў.
- Усе памяшканні можна выкарыстоўваць — размясціць дом і школу рамёстваў, вакальна-харавую школу, — прапануе Анатоль Сінкавец.
Кватэру Гарэцкага ёсць чым напоўніць. Як паведаміла загадчыца аддзела маркетынгу Цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага Ірына Зінковіч, у кніжніцы пастаянна разгорнуты дзве экспазіцыі, прысвечаныя пісьменніку. Адна — на абанеменце, другая — у чытальнай зале. Сярод экспанатаў — бюст М. Гарэцкага, створаны З. Азгурам, карціна магілёўскага мастака В. Шпака, падораныя кніжніцы на 100-годдзе М. Гарэцкага. Тады ж бібліятэці было прысвоена імя знанага пісьменніка. Захоўваюцц тут шматлікія фотаздымкі з мерапрыемстваў з удзелам сучасных творцаў, пісьмы дачкі з Санкт-Пецярбурга Галіны Гарэцкай — бібліятэка доўгі час вяла з ёю перапіску. Цікавыя фотаздымкі сям’і, вясковай хаты, дзе нарадзіўся М. Гарэцкі, шпіталя, у якім лячыўся пісьменнік. Ёсці таксама яго юбілейны медаль. Штогод у лютым кніжніц; праводзіць тыдзень прапаганды творчасці М. Гарэцкага Падрыхтаваны электронная прэзентацыя “Старонкам жыцця і творчасці М. Гарэцкага”, буклеты, выдадзеныі бібліятэкай, даведнік “Горацкі Гарэцкі”, складзены супра цоўніцай бібліятэкі Аленай Марозавай.
Галоўнаму архітэктару вобласці Дзмітрыю Дуднічэнку ўжо пакладзена на стол заключэнне арганізацыі “Магілёўпраектсервіс” зробленае па замове вытворчага прадпрыемства “Камунальнік” У ім — вынікі абследавання будаўнічых канструкцый дома, дзе жыў Гарэцкі. Цяпер лёс будынка будзе вырашацца ў абласным выканаўчым камітэце, дзе створана адпаведная камісія. На канец гэтага тыдня запланавана яе пасяджэнне, галоўнае пытанне на якім — ці магчыма аднавіць дом і як увекавечыць памяць знанага земляка.
Зазначым: дом пабудаваны ў 1925 годзе. Ён не ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Што да іншых згаданых пабудоў, то Рада, якая наведала горад у панядзелак, адназначна выказалася за захаванне іх у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей.