Міхась Мушынскі
Аддамо належнае i рэдактарам
Абставіны майго знаёмства з прозай (па сутнасці — з творчасцю) Максіма Гарэцкага цікавыя тым, што прыадчыняюць малавядомую старонкіу гісторыі рэабілітацыі светлага імя пісьменніка-грамадзяніна, як і так багата зрабіў для развіцця нацыянальнай культуры. Гэтая старонка — даволі драматычная, зрэшты, як і ўвесь жыццёвы шлях мастака-пакутніка... У кэнцы 50-х гадоў Інстытут літаратуры імя Янікі Купалы Акадэміі навук распачаў працу над калектыўнай “Гісторыяй беларускай літаратуры”. Гэта была пара т. зв. хрушчоўскай адлігі, калі адкрылася нечаканая магчымасць вярніуць чытачу імёны многіх выдатных мастакоў слова, бессаромна абылганых, зганьбаваных паклёпннікамі, даносчыкамі ў гады масавых палітычных рэпрэсій. Аднак надзеі сумленных людзей на трывалае ўсталяванне сапраўднага дэмакратызму, палітычных, грамадзянскіх свабод, надзеі на хуткае адраджэнне нацыяналынай культуры не спраўджваліся. Абаронцы таталітарнага рэжыму не хацелі здаваць сваіх пазіцый. Яны рабілі ўсё магчымае, каб перашкодзіць духоўнаму абнаўленню грамадства. I хоць у новую “Гісторыю беларускай літаратуры” былі ўведзены асобныя манаграфічныя раздзелы пра Ц. Гартнага, М. Чарота, У. Дубоўку, М. Зарэцкага, П. Галавача, аднак для разгляду творчасці Максіма Гарэцкага месца там не знайшлося. Як бачым, на пачатку 60-х гадоў яшчэ дастаткова ўплывовымі былі тыя, хто паранейшаму, як і ў 30—50-я гады, глядзеў на аўтара “Руні” і “Дзвюх душаў”, як на пісьменніка небяспечнага для тагачаснай палітычнай сістэмы, а таму і нявартага ўвагі ні чытачоў, ні даследчыкаў літаратуры. Лёс М. Гарэцкага ў новай “Гісторыі” — слабое суцяшэнінеі — падзялілі А. Гарун, Ф. Аляхновіч, А. Мрый, Л. Калюга, Я. Нёманскі і іншыя паэты, празаікі, драматургі. Іх творы або зусім ігнараваліся, або ішлі ў агульным пераліку без заглыбленага аналізу.
Сёння кожны з нас упэўнена скажа, што падобнае стаўленне да выдатных майстроў — недаравальны ўчынак тых, хто зацвярджаў план-праспект “Гістарыі літаратуры”, хто прызначаў аўтараў-выканаўцаў. Дык гэта сёння! А ў той час грамадска-палітычная сітуацыя ў краінне і псіхалагічны клімат у акадзмічнай установе былі інакшымі... І вось аднойчы да мяне, маладога навукоўца інстытута, звярнуўся тагачасны загадчык сектара дакастрычніцкай літаратуры і тэксталогіі Ю. С. Пшыркоў і не загадаў, а папрасіў напісаць “у пазапланавым парадку” раздзел пра М. Гарэцкага: мы паспрабуем змясціць творчы партрэт пісьменніка хоць бы ў дарэвалюцыйным томе, бо першы том “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры” (1917—1941) ужо выйшаў з друку. Я хацеў бы, каб пра нашу размову, сказаў Юльян Сяргеевіч, да пары да часу ніхт, не ведаў. Так будзе лепей...
Зразумела. Я не мог адмовіць свайму настаіўніку, а ягоную просьбу ўзяўся выконваць з радасцю, і сёння маю маральнае права сказаць, што ганаруся даверам гэтага па-сялянску мудрага чалавека, які адчуваў асабістую адказнасць вучонага перад грамадствам і імкнуўся гэтае ўсведамленне прышчапіць сваім вучням. Ю. Пшыркоў разумеў: пакупь у “Гісгоірыі беларускай літаратуры” не будзе асобнага раздзела пра М. Гарэцкага, грамадзянская рэабілітацыя пісьменніка застанецца фармальным актам, а творы пісьменніка не трапяць ні ў праграму філалагічных факультэтаў, ні ў школьную праграму. Вось так, дзякуючы Юльяну Пшыркову і нечаканаму збегу акалічнасцяў, і адбылося маё сур’ёзнае знаёмства з мастацкай прозай Максіма Гарэцкага, а фактычна пачалося маё глыбокае захапленне творчасцю незвычайнага майстра слова, якое працягваецца і сёння.
З якімі цяжкасц ямі праходзіў падпольна напісаны раздзел рэдактуры і што засталося ад першапачатковага варыянта — тэма асобнай размовы. Пры выпадку я раскажу пра гэта падрабязней, тым болей, што тэкст з рэдактарскімі (чытай: цэнзурнымі) праўкамі, купюрамі я захоўваю як каштоўны дакумент часу. Абмяжуюся тут вытрымкай з індывідуальнай справаздачы за 1968 год, на якую я нядаўна натрапіў, перабіраючы старыя паперы: “Апрача працы над планавай тэмай, на працягу гэтага года я быў заняты завяршэннем манаграфічнага раздзела “Максім Гарэцкі” ў “Гісторыю беларускай дакастрычніцкай літаратуры”. Раздзел неаднаразова пераглядаўся і перадрукоўваўся ў сувязі з заўвагамі, зробленымі пры абмеркаванні, а таксама пасля заўваг рэдактараў”... І ўсё ж — аддамо належнае і рэдактарам — раздзел трапіў у другі том “Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры” (1969), што было ўспрынта грамадскасцю як дазвол афіцыйных улад на канчатковае “памілаванне” аднаго з самых паслядоўных “ідэолагаў” нац-дэмаўшчыны”.
Каб спасцігнуць таямніцу мастацкага ўздзеяніня твораў М. Гарэцкага на чытача, спазнаць сакрэт іх паэтычнай даўгавечнасці, патрэбен час, патрэбны талент даследчьіка, новыя, нетрадыцыйныя падыходы. У асобе М. Гарэцкага, чалавека і пісьменніка, уражваюць цэласнасць і шматграннасць натуры, мэтанакіраванасць ягонай дзейнасці, мастакоўская прадбачлівасць, здольнасць адчуваць, разумець першачарговыя задачы, якія жыццё ставіла перад нацыянальнай культурай, літаратурай. М. Гарэцкі не заклікаў другіх самаадана служыць роднай зямлі, бацькаўшчыне, народу, ён свядома браў на свае плечы непасільны цяжар працы. Мяне заўсёды здзіўляла I сіла яго духу, здольнасць цярпліва зносіць жыццёвыя нягоды і цяжкія выпрабаванні лёсу! У самыя неспрыяльныя часіны жыцця Максім Гарэцкі шукаў паратунку ў творчай дзейнасці. М. Гарэцкі — гэта мастак-падзвіжнііік, яго талент —талент дзеяча-адраджэнца, які верыў у свой народ, у шчаслівы лёс нацыі, у яе мепазбежны росквіт.
Я не ўяўляю М. Гарэцкага як пісьменніка, які нібыта толькі тое і рабіў, што выказваў ісціну ў апошняй інстанцыі, павучаў сваіх чытачоў. Не , яго праца — гэта настойлівыя, а часта і пакутлівыя пошукі адказу на тыя пытаніні, якія нараджала жыццё. I каб зразумець сэнс гэтых пошукаў, патрэбна глыбокае вывучзніне ўсяго, што выйшла з-пад пяра незабыўнага дзядзькі Максіма. А напісана ім багата. Проза М. Гарэцкага прыцягвае мяне сваёй натуральнасцю, чысцінёй аўтарскага голасу, высокай маральнасцю, якой прасякнута кожная сюжэтная сітуацыя, кожная мастацкая дэталь. Гэта — мастацтва высокай духоўнай напоўненасці, любові да жыцця і веры ў чалавечае высакародства. Жыватворная крьініца твораў М. Гарэцкага — высокаўсвядомленая нацыянальная ідэя, ідэя Бацькаўшчыны.