Белыя плямы гісторыі
Справа № 13036
(дакументальны нарыс аб тым, як быў знішчан М. Гарэцкі)
У лютым 1993 года споўніцца 100 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага Максіма Іванавіча Гарэцкага.
Усяго 44 гады пражыў пісьменнік, і амаль 9 год жыцця ў яго было звязана з Горкамі. Тут, у 1908—1909 гг. ён займаўся ў рэпетытара, затым, вучыўся ў 1909—1913 гг. у земляробча-агранаміічным вучылішчы, а ў 1926—1928 гг. працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры акадэмііі. Таму на працягу многіх год яго жыццё і творчасць вывучае дырэктар гістарычна-этнаграфічнага музея У. М. ЛІЎШЫЦ. У апошні час ён зацікавіўся тым, як запінуў пісьменнік. Зрабіў запыт ва ўпраўлейне Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыгі па Калужскай вобласці (М. Гарэцкі быў арыштаваны ў г. Кіраве гэтай вобласці). І яму далі магчымасдь азнаёміцца з справай “По обвинению гражданина Горецкого Максима Ивановича по ст. 58. п. 10. Ч. I УК РСФСР”. Раней з ёй пазнаёміўся пляменнік пісьменніка — Р. Г. Гарэцкі, акадэмік, віцэпрэзідэнт АН Рэспублікі Беларусь, які ў “ЛІМе” (9, 16 кастрычніка 1992 г.) надрукаваў вялікі артыкул аб гібелі М. Гарэцкага.
Матэрыялы гэтай справы І пакладзены ў аснову артыкула.
ПРЫЧЫНЫ АРЫШТУ
Звычайная папка з кардону з датамі: пачата 3.XII.1937 г. — закончана 22.ХІІ.1937 г. У ёй павінна было быць 60 лістоў, але 8 прапала. Можа, па неахайнасці тых, хто захоўвау справу, але хутчэй усяго, нехта не захацеў, каб ведалі ўсіх падрабязнасцяў арышту і смерці М. Гарэцкага.
Да таго ж, няма першых шасці старонак. Што было на іх? Невядома, але хутчэй за ўсё, М. Гарэцкі папаў пад нагляд НКУС ужо пасля таго, як адбыў пяцігадовую ссылку ў г. Кіраве і прыехаў у Смаленск, дзе атрымаў накіраванне на пасаду настаўніка рускай мовы і літаратуры ў гарадскі пасёлак Пясочня (пазней яго перайменавалі ў горад Кіраў).
Дарэчы, у справе (ліст 18) і падшыта гэта накіраванне ад 31.V.1935 г. Яно, напэўна, было ў асабовай справе настаўніка М. Гарэцкага, але пасля арышту, разам з аўтабіяграфіяй трапіла ў справу вязня Гулага.
З яго аўтабіяграфіі, якая датуецца 8.ХІ.1936 г., бачна, што “...Прежде чем просить в Запоблоно направление на работу, я обратился в НКВД (в г. Смоленске), препятствий не было” (ліст 21).
Да таго ж вядома, што 22 ліпеня 1935 г. М. Гарэцкі атрымаў пашпарт, дарэчы, ён разам з “Личной книжкой запасного Рабоче-Крестьянской Красной Армии” у асобным канверце знаходзіцца ў справе.
Што ж, органы НКУС забараніць працаваць М. Гарэцкаму не маглі, бо гэта быў яшчэ 1935 год. Але пад свой нагляд узялі. На гэтую думку наводзіць цікавы дакумент, што падшыты пад грыфам “Совершенно секретно”. У ім начальнік 5-га аддзялення 4 аддзелу НКУС па Заходняй вобласці 9 студзеня 1937 г. пісаў начальніку Кіраўскага раённага аддзялення лейтэнанту Карасёву: “Предлагаем немедленно исполнить наш № 7524/5 от 16.Х.1936 года о Горецком” (ліст 17).
Прайшло менш месяца, і ўжо ў вельмі сярдзітым тоне зноў Карасёў атрымлівае ліст: “В четвертый раз просим испол¬нить наш 4524/5 от 16.ХІІ.36 г. о Горецком. Несвоевременный ответ по такому важному делу мы расцениваем, как Вашу оперативную немощь. Если Вы не в состоянии выполнить на¬ше задание в отношении Горецкого, сообщите, мы выделим оперативного работника на место, который это сделает” (ліст 20).
Відаць, што ў гэтым пісьме зроблена памылка. Трэба чытаць не 4524/5, а 7524/5. Але што гэта значыць? Можа, і гэта нумар загада, прыняты яшчэ 16.XII. 1936 года? У чым была яго сутнасць? I ці быў ён вы- кананы? Пакуль гэта не вядо¬ма. Насцярожваюць славы з пісьма: “...по такому важному делу...”. Вядома ж, беларускі пісьменнік, “вораг народа”, асуджаны ў 1931 годзе ў Мінску па так званай справе “Саюза вызвалення Беларусі”, які адседзеў у ссылцы 5 год, з’явіўся на тэрыторыі Заходняй вобласці. Ці ж маглі на гэта спакойна глядзець прадстаўнікі НКУС? Тым больш, што на па розе быў 1937 год.
I вось на наступных лістах “Справы № 13036” мы бачым на бланку рэдакцыі газеты “Правда” за подпісам члена рэдкалегіі Бегавога пісьмо, у якім ён 19.03.1937 г. піша ў Смаленскі абкам ВКП(б) аб тым, што рэдакцыя газеты атрымала пісьмо настаўніка матэматыкі і фізікі П. П. Васильева, дзе ўскрываецца варожая дзейнасць настаўніка М. I. Гарэцкага. Яна выражалася ў тым, што “... на вечере памяти Ленина докладчик, преподаватель литературы Горецкий М. И. назвал троцкистско-зиновьевскую банду оппозицией и сказал, что в нашем обществе еще имеется эксплуатация (так у тэксце) человека человеком.
...Он в прошлом белорусский националист, недавно вернувшийся из ссылки.
Ученики в школе делают контрреволюционные надписи. На плакате о вечере памяти Ленина написали: вход 1 руб...” (ліст 7).
Тут жа ў справе № 13030 падшыта і “Докладная записка учителя средней школы Васильева П. П.” (лісты 8—9). З яе бачна, што ён пачаў працаваць у школе (з кастрычніка 1936 года, а з кастрычніка 1937 го¬да — загадчыкам вучэбнай часткі). I “неоднократно ставил вопрос... об улучшении политико-просветительской работы...”.
Далей у запісцы чытаем: “Директор школы тов. Азаров (комсомолец) сообщил мне, что по распоряжению Савельева (преподавателя истории нашей школы, он же работник райко¬ма) доклад будет делать пре¬подаватель литературы (??!!) Горецкий М. И.
...В своем докладе Горецкий допустил ряд грубейших выпадов против партии и родины... Я написал в “Правду”, что мне было поставлено в вину, когда заметка была передана в обком ВКП(б) для расследования... Чем закончилось расследование мне неизвестно: меня сняли с работы”. На запісцы і адваротны адрас: “Москва, Леонтьевский, 4, дом учителя, общежитие”.
З запіскі відаць, што пакрыўджаны за вызвалення ад работы П. Васільеў пісаў ужо з Масквы, і што сваё звальненне звязвае з сваім пісьмом “Правду”.
Праз 20 год, 5.ХІ 1.1958 года, калі дачка пісьменніка Галіна Максімаўна напісала Генералнаму пракурору СССР аб рэабілітацыі бацькі, быў дапытаны У. Ф. Чугуноў, намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы. Аб П. Васільеве ён паведаміў наступнае: “Он работал в нашей школе непродолжительное время... но показал себя как хвастун, который много говорил, но мало делал. Кроме того, по своему поведению он показал с отрицательной стороны: в Кирове он проживал один, без семьи, на частной квартире и часто к себе на квартиру при водил женщин. На этой почве у него были скандалы с хозяйкой квартиры. Весь преподава¬тельский коллектив школы старался избавиться от Васильева, и вскоре он был уволен и из Кирова уехал неизвестно куда. ...считаю, что записка написана в результате снятия его с работы, а он, как хвастун и карьерист, видимо, хотел отомстить другим преподавателям”.
Вось такі маральны твар меў чалавек, што напісаў пісьмо у “Правду” на М. Гарэцкага.
Прайшло амаль шэсць месяцаў і ў кастрычніку 1937 г. органы НКУС вырашылі, што кампраметуючых матэрыялаў больш, чем дастаткова, і што трэба арыштаваць “ворага народа” М. Гарэцкага.
(Працяг у наступным нумары).