Іван Чыгрын

Нам да яго ісці ды ісці

Толькі што закончыў працу над манаграфіяй «Паміж былым і будучым» пра прозу Максіма Гарэцкага. Першы дотык да творчасці гэтага пісьменніка ў мяне адбыуся не меней як 30 гадоў назад, калі абдумвалася тэма кандыдацкай пра мастацкае станаўленне беларускай прозы.

Але асноўныя цяжкасці для мяне пачаліся пазней-тады, калі ўзнікла патрэба адчутае, зразумелае, асэнсаванае прабіваць у людзі. На абароне дысертацыі нечаканым (хаця і чаканым) пытаннем мяне спыніў Кандрат Крапіва, самы аўтарытэтны тады член Вучонага савета:

—Дык вы ставіце прозу Максима Гарэцкага вышэй за прозу Якуба Коласа?

Даводзілася пераконваць жывога класіка, што Максім Гарэцкі таксама вялікі і чаму вялікі. Нялёгкая, скажу вам, была гэга задача, асабліва ў той сітуацыі, калі мой навуковы кіраўнік (потым казалі, што з тактычных меркаванняў) ад свайго аспіранта толькі што публічна адмежаваўся, хінуўшы ў залу не без хітрага намёка агграўданне:

—У дысертанта ёсць свая галава на плячах.

Справа ў тым, што ўжо тады я прыйшоў да высновы (ад чаго не адракаюся і сёння), што М. Гарэцкі абазначыў наступны пасля Якуба Коласа этап у мастацкім сцвярджэнні беларускай прозы перыяду яе станаўлення. Дакаралі, што залішне вялікую ролю адводжу крамольнаму пісьменніку, што М. Гарэцкі, наогул, і не тая велічыня, каб яго творы параўноўваць з творамі тых, чый аўтарытэт кананізаваўся, і г. д. I ўсё-такі прарыў быў зроблены. Дапамагла хрушчоўская адліга. Інстытутам літаратуры ўрэшце быў запланаваны асобны раздзел пра творчасць М. Гарэцкага для «Гіісторыіі бе- ларускай літаратуры». К гэтаіму у часу пабачыў свет нарыс Д. Бугаева «Максім Гарэцкі». У 1971 г. выйшла з друку і мая кніжка «Станаўленне беларускай прозы і фальклор. Дакастрычніцкі перыяд», трэці раздзел якой напалову прысвечаны творчасці М. Гарэцкага. Рыхтаваўся да друку двухтомнік. У 1980 г. было апублікавана даследаванне Алеся Адамовіча «Браму скарбаў сваіх адчыняю...»

Так было некалькі дзесяцігоддзяў назад. Але і сёння, у постперабудовачны час, літаратуразнаўцам працуецца не лягчэй. I дзіўнаіга тут нічога няма. Нават самыя радыкальныя ў мінулым даследчыкі літаратурнага працэсу (дапусцім, што яны сёння кіруюць інстытіутамі, бо магчымы і горшыя варыянты) як творчыя асобы складваліся пад сцягам сацыялістычнага рэалізму і, значыць, іхнія тварчыя схемы, што дазвалялі ў свой час ганарова трымадца на паверхніі, а то і на грэбені хваляў, сённія нелітасціва састарэлі (вектар часу ж на 180° павярнуўся ў іншы бок), а новыя ствараюцца не так лёгка. Даводзіцца карыстацца старымі, у лепшым выпадку латаць-пералатваць, як свой кажух стары Анісім (успомнім апавяданне Якуба Коласа). Вось і атрымліваецца, што Максім Гарэцкі для некаторых па-ранейшаму ніякі не класік, аповесць «Антон» ніякі не мастацкі твор, «Дзве душы» усяго толькі рэмінісцэнцыя чужога рамантычнага сюжэта...

Што мяне найболыш уразілаў творчасці і асобе Максіма Гарэцкага? Найперш непадобнасць ні на кога з тых, услед за кім ён прыйшоў у беларускую літаратуру, іншымі словамі — падкрэслена выяўленая творчая самабытнасць.

Другое, — таленавітасць, якая звязана не тольюі з уменнем данесці да чытача думку, але і дайсці да яе, г.зн. сцвердзіць непаўторнае, дасюль нікому невядомае. Такім ён, напрыклад, з’явіўся перад чытачом у аповесцях «На іміперыялістычнай вайне» і «Дзве душы», дарэчы, творах вельмі розных паводле і фармальнай і ідэйнай сутнасці. Нічога падобнага беларуская проза да М. Гарэцкага не мела. Тут ён ва ўсіх адносінах перша адкрывальнік. I не толькі новых тэм — філасофіі быцця ў пэіўных ракурсах адкрывальнік. Не трэба забываць, што беларуская празаічная мастацкая традыцыя толькі складвалася (на першым плане стаяла праблема паскоранага развіцця) і што без яе выйсці да твораў падобнага ўзроўню было неверагодна цяжкай справаю.

Маштабнасцю асобы сваёй уражвае М. Гарэцкі. Чалавечай вышынёй уражвае. Сярод беларускіх пісыменнікаў, якіх накрыла эпоха Сталіна сваім вогнанным валам, другога такога, можа, і няма.