Гимнастика для мозга
С 1966 года во всем мире 20 июля отмечают Международный день шахмат. Несколько лет назад Всемирная шахматная организация решила выяснить – сколько людей в мире играют в эту замечательную игру? Цифра оказалась немаленькой – более 600 миллионов человек на нашей планете регулярно проводят время над доской с фигурами! Стоит также упомянуть, что как вид спорта шахматы признаны в 105 странах мира. К праздничной дате любители этой древней интеллектуальной забавы организуют турниры, встречаются, чтобы обменяться опытом. Ну, а какое же место в этой истории занимает библиотека?
А вот какое. Так уж получилось, что книг о шахматах написано больше, чем обо всех других видах спорта и играх вместе взятых! С некоторыми из них можно познакомиться в центральной библиотеке им. М. Горецкого – для изданий этой тематики здесь отведен специальный раздел. Самоучители для начинающих, сборники знаменитых этюдов, серьезные исследования по шахматной теории и откровения легендарных гроссмейстеров. И пусть такая бумажная коллекция выглядит немного поустаревшей на фоне нынешнего интернетного изобилия, но это не должно смущать тех читателей, кто решит однажды открыть для себя удивительный мир шахмат – здесь, в библиотеке, он всегда найдет для себя надежный путеводитель в этом запутанном путешествии.
Навукоўцы зямлі Горацкай
Народжаныя ў ліпені
Цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага пры дапамозе электроннай выстаўкі "Навукоўцы зямлі Горацкай" працягвае знаёміць сваіх чытачоў з горацкімі навукоўцамі, іх дасягненнямі і вынаходніцтвамі ў шматлікай навуковай дзейнасці.
(06.07.1937, в. Осава Докшыцкага
р-на – чэрвень 2014), вучоны ў галіне эканамічных навук. Доктар эканамічных навук (1992), прафесар кафедры статыстыкі і эканамічнага аналіза БДСГА (1995).
Скончыў БДСГА (1959). Быў накіраваны на працу ў г. Сяміпалацінск (Казахстан), дзе працаваў інжынерам, а затым начальнікам землеўпарадкавальнага атрада (1959-1964). Пасля заканчэння аспірантуры (1972) працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Казахскім НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі. З 1972 па 1995 год працаваў у Заходне-Казахстанскім сельскагаспадарчым інстытуце загадчыкам кафедры эканамічнай кібернетыкі, дэканам завочнага факультэта, прарэктарам па завочнаму навучанню. З 1995 г. працуе ў БДСГА прафесарам кафедры статыстыкі і эканамічнага аналізу. Навуковая дзейнасць звязана з даследаваннямі праблем эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, эквівалентнасці абмену ў міжгаліновых сувязях. Вёў даследаванні па навуковаму абгрунтаванню крытэрыяў і арыентыраў па ўдасканаленні цэнавога механізма ў сельскай гаспадарцы. Аўтар звыш за 164 навуковых публікацый.
Асноўныя публікацыі:
Производственные резервы повышения экономической эффективности работы сельскохозяйственного предприятия в условиях становления рынка. – Горки, 1997. (у суаўт.). Оценка надежности выводов и предложений в аграрной экономике : учебное пособие. – Горки, 2001. Многофакторные аддитивно-мультипликативные индексы модели анализа аграрной экономики. – Горки, 2002.
Літаратура:
начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты: сборник / Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси. – Минск : Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси, 2006. – С. 34-35. Ковель Павел Васильевич // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук /авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 84-85. Ковель Павел Васильевич// ЭКОНОМИКА.BY [Электронный ресурс] : белорусский экономический портал. – Режим доступа: http://ekonomika.by/ekonomisty/kovel-pavel-vasilevich. – Дата доступа: 25.11.2016.
(12.07.1916, г. Горкі Магілёўскай вобл. – 6.07.1975, г. Мінск), беларускі гісторык.
Доктар гістарычных навук, прафесар (1966), член-карэспандэнт АПН СССР (1968).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў БДУ (1946), працаваў там выкладчыкам, загадчыкам кафедры гісторыі СССР (1950-58), гісторыі БССР (з 1958). Вывучаў руска-беларускія адносіны ў 2-й палове XVI-XVII стст., нацыянальна-вызваленчую і антыфеадальную барацьбу народных мас Беларусі ў XVII ст. Сабраў вялікі матэрыял пра перасяленне беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край ў 2-й палове XVII ст. У сваіх манаграфіях раскрыў ролю беларускіх рамеснікаў, якія былі пераселены ў Маскву, ў развіцці рамесніцтва, стварэнні шэдэўраў культуры Масквы. Прыхільнік унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх народаў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы. Аўтар звыш за 50 навуковых работ. Адзін з аўтараў “Гісторыі Беларускай ССР” (т. 1-2, 1954-61; т.1-5, 1972-75), аўтар кніг па гісторыі беларуска-рускіх сувязей.
Асноўныя публікацыі:
Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз'яднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII стагоддзя. – Мінск, 1954. Белорусы в Москве ХVІІ в.: из истории русско-белорусских связей. – Минск, 1957. Русско-белорусские связи : сборник документов : (1570-1667) / ответственный редактор Л. С. Абецедарский, М. Я. Волков. – Минск, 1963. Белоруссия и Россия : очерки русско-белорусских связей второй половины XVI-XVII вв. – Минск, 1978.
Літаратура:
Абецедарский Лаврентий Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редколлегия: Г. П. Пашков [и др.] – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2. – С. 6. Лившиц, В. М. Абецедарский Лаврентий Семёнович // Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах. / В. М. Лившиц. – Горки, 2013. – Книга 1: Знаменитые земляки – ученые. С. 12-14. Абэцэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1996. –Т. 1. – С. 54. Абэцэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5. – С. 8. Абэцэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1993. – Т. 1. – С. 24-25. Абэцэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 554. Сташкевіч, М. Лаўрэнцій Абэцэдарскі: народжаны стаць гісторыкам / Мікалай Сташкевіч // Беларуская думка. – 2011. – № 7. – С. 60-65. Яноўскі, А. Наперадзе “загонаў” беларускіх савецкіх гісторыкаў : [пра Л. Абэцэдарскага] / А. Яноўскі // Беларуская думка. – 2016. – № 6. – С. 74-81. Абецедарский Лаврентий Семенович // Википедия : свободная энциклопедия [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Абецедарский, – Дата доступа: 10.10.2015.
(12.07.1931, в. Старакожаўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі вучоны ў галіне меліярацыі глеб. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1966),
прафесар (1991).
Скончыў БДСГА (1955), дзе і працуе старшым выкладчыкам (1963), загадчыкам кафедры эксплуатацыі гідрамеліяратыўных сістэм (1969-1980), намеснікам дэкана гідрамеліяратыўнага факультэта (1986-1990). З 1988 г. і да сучаснага моманту ён прафесар кафедры будаўніцтва і эксплуатацыі гідрамеліяратыўных сістэм. Аўтар 124 ( у т. л. 1 вучэбніка, 6 вучэбных дапаможнікаў, 3 манаграфій) навуковых і навукова-метадычных прац па спосабах рэгулявання і кантролю воднага рэжыму меліяраваных зямель, павелічэнні працаздольнасці дрэнажу на звязаных глебах. Даказаў даследаваннямі неабходнасць правядзення аграмеліяратыўных мерапрыемстваў. Для Магілёўскай вобласці зрабіў раздзяленне тэрыторыі на зоны па глебава-кліматычных умовах. Узнагароджаны медалём “За доблесную працу” (1970), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1990), Ганаровымі граматамі міністэрстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Асноўныя публікацыі:
Агромелиоративные мероприятия и бессточный дренаж при осушении минеральных суглинистых периодически переувлажняемых почв на примере Горецкого района Белорусской ССР. – Горки, 1965. Мелиорация и эксплуатация ГМС. – Минск, 1985 (у суаўт.). Организация эксплуатационных работ на мелиоративных системах. – Москва, 1985. Введение в специальность : история развития мелиорации в Беларуси. – Минск, 1996 (у суаўт.). Факультет мелиорации и водного хозяйства БГСХА : краткий очерк истории и деятельности (1919-1999). – Минск, 1999. Эксплуатация инженерных систем : сельскохозяйственное водоснабжение и канализация. – Горки, 2000. (у суаўт.). Эксплуатация мелиоративных и водохозяйственных систем. – Горки, 2005. (у суаўт.). Мелиорация земель Беларуси : очерки истории. ― Горки, 2010. (у суаўт.).
Літаратура:
Васильев, В. В. Петр Устинович Рававой : (к 80-летию со дня рождения) / В. В. Васильев, О. А. Шавлинский // Вестник БГСХА. – 2011. – № 3. – С. 175-176. Пугач, А. Жизненные уроки профессора // Ленінскі шлях (Горкі). – 2006. – 23 верасня. Рававой Петр Устинович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 61. Равовой Петр Устинович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 121-122. Рававой Пётр Усцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 190.
(12.07.1931, в. Сафонава Духаўшчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія – 2006), вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1972), ганаровы прафесар БДСГА (1999).
Заслужаны работнік народнай адукацыі (1990).
Скончыў БДСГА (1956). Працаваў загадчыкам майстэрні Камянецкай МТС, галоўным інжынерам Антапольскай МТС і Кобынскай РТМС, начальнікам тэхнічнага аддзела Кобрынскага рэмзавода. З 1960 г. ў БДСГА, працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры тэхналогіі металаў, загадчыкам кафедры, дэканам факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі, прарэктарам па завочнаму навучанню (1984-1994). Аўтар звыш за 60 навуковых прац у галіне рамонту машын і тэхналогіі металаў. Аўтар патэнтаў. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура:
Добышев, А. Его знали в каждом уголке страны / А. Добышев // Ленінскі шлях (Горкі). – 2006. – 25 лютага. Савуноў Міхаіл Пракопавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 550. Савунов Михаил Прокофьевич // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 27-28. Шаршунов, В. А. Вклад сотрудников академии в агроинженерное образование и науку / В. А. Шаршунов // Вестник БГСХА. – 2010. – № 2. – (Начало: 2010. – № 1.)
(16.07.1937, в. Адамаўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.), фізік-тэарэтык.
Доктар фізіка-матэматычных навук (1986),
прафесар (1989).
Скончыў БДУ (1959). У 1962-1987 гг. працаваў у Акадэміі навук БССР: у 1962-1975 гг. – у Інстытуце фізікі, у 1975-1987 гг. – у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 1987 г. працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі кадраў пры Беларускім палітэхнічным інстытуце (з 2008 г. – Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі БНТУ), у сучасны момант – начальнік навукова-даследчага аддзела гэтага інстытута. Аўтар больш за 130 навуковых прац, сямі аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Навуковыя працы па оптыцы і лазернай фізіцы (манаімпульсныя лазеры і і лазеры хваляводнага тыпу. Выявіў (разам з Ф. І. Фёдаравым) новы від электрамагнітных хваль. Прадказаў эффект узмацнення святла пры поўным адбіцці ад інверсных асяроддзяў і з’яву гістэрэзіснага адбіцця святла (аптычнай бістабільнасці). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990). Узнагароджаны нагрудным знакам “Вынаходнік СССР”.
Асноўныя публікацыі:
Новый вид плоских электромагнитных волн в поглощающих кристаллах (разам з Ф. І. Фёдаравым) // Оптика и спектроскопия. – 1963. – Т. 15. – Вып. 6. Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. – Мінск, 1988 (разам з Б. Бойка).
Літаратура:
Лившиц, В. Петров Николай Степанович / Владимир Лившиц // Лившиц, В. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / Владимир Лившиц. – Горки, 2013. – Книга. 1 : Знаменитые земляки – ученые. – С. 43-46. Лосева, Т. Вядомы вучоны-фізік / Т. Лосева // Ленінскі шлях (Горкі). – 2000. – 28 чэрвеня. Пятроў Мікалай Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 169. Петров Николай Степанович // Кто есть кто в БГПА. – Минск, 2000. – С. 26.
(22.07.1919, в. Маслакі Горацкага раёна - 2012), лінгвіст, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1940). З 1948 г. выкладчык, загадчык кафедры Мінскага педагагічнага інстытута, з 1951 г. загадчык сектара ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР, з 1965 г. загадчык кафедры БДУ, Мінскага педінстытута. У 1969-1975 гг. адказны рэдактар часопіса “Веснік БДУ. Серыя ІV. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія”. Даследаванні ў галіне беларускага, рускага і славянскага мовазнаўства. Аўтар манаграфіі “Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ-ХХ ст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі (1958). Суаўтар “Граматыкі беларускай мовы” (т. 1-2, 1962-66), “Курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы (т.1-3, 1957-1961), “Нарысаў па гісторыі беларускай мовы”, “Руская мова” (ч.1, 1979), падручнікаў і дапаможнікаў па беларускай мове для педагагічных вучылішчаў і ВНУ. Навуковай унікальнасцю вызначаецца праца “Опыт исторического словаря русской лингвичтической терминологии” ў 5 т. (2002-2005 гг.). Аўтар больш за 200 артыкулаў у галіне беларускага і славянскага мовазнаўства. Асобныя нарысы прысвечаны найбольш вядомым беларускім лінгвістам. Аўтар больш за 20 кніг і брашур, артыкулаў па славянскім мовазнаўстве. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Францыска Скарыны (1997), медалямі.
Літаратура:
Булахаў Міхаіл Гапеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.– Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 328. Булахаў Міхаіл Гапеевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя / рэдкалегия : Т. У. Бялова (галоўны рэдактар). – Мінск. – 2011. – Т. 2. – С. 114. Булахаў Міхаіл Гапеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5-ці т. – Мінск, 1986. – Т. 1. – С. 512-513. Булахаў М. Г. // Беларуская мова : энцыклапедыя. – Мінск, 1994. – С. 103-104. Булахаў М. Г. // Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. – Мінск, 1997. – С. 15-16. Булахаў М. Г : асноўныя навуковыя працы // Мовазнаўцы Магілёўшчыны : бібліяграфічны паказальнік. – Магілёў, 1998. – С. 18-22. Булахов Михаил Гапеевич / [автор-составитель И. К. Германович] : биографический очерк и библиография работ И. К. Германович]. – Минск : БГПУ, 1999. – 79 с. – (Материалы к биобиблиографии ученых Беларуси). Ермалаева, Н. Таленавітыя сыны Горацкай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / Н. Ермалаева // Ленінскі шлях (Горкі). – 2000. – 20 мая. Карнялюк, К. Даследчык моўных з’яў / К. Карнялюк // Ленiнскi шлях (Горкі). – 2004. – 28 лiпеня. Крыўко, М. Тытанічны ўклад у лінгвістычную навуку / М. Крыўко // Наша слова. – 2009. – 22 ліпеня. – С. 2. Лашкевіч, А. І. Педагог, воін, вучоны / А. Лашкевіч // Народная асвета. – 1979. – № 7. – С. 73-75. Наркевіч, А. “Аз, буки, веди, глаголь…” / А. Наркевіч // Беларуская думка. – 1997. – № 1. – С. 166-168. Нікіценка, І. Ад славістыкі да словазнаўства / І. Нікіценка // Настаўніцкая газета. – 2003. – 25 студзеня. Прыгодзіч, М. Г. Міхаіл Гапеевіч Булахаў / М. Прыгодзіч // Веснік БДУ. Серыя 4. – 1994. – № 2. – С. 75-76. Прыгодзіч, М. Верны рыцар слова / Мікалай Прыгодзіч // Роднае слова. – 2009. – № 7. – С. 38-39.
(25.07.1939, в. Акушкі Горацкага раёна Магілёўскай вобл.), ваенна-палявы хірург, доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар кафедры агульнай хірургіі Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава (1995). Заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі (1994), заслужаны ўрач Узбекскай ССР, вынаходнік СССР, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, палкоўнік медыцынскай службы ў адстаўцы.
Скончыў Каменскую сярэднюю школу Горацкага р-на, Ленінградскую Ваенную медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава (1962), дзе і працуе (з 1986 г. намеснікам начальніка кафедры агульнай хірургіі ВМА, з 1988 г. намеснікам начальніка ВМА, з 1995 г. прафесарам кафедры агульнай хірургіі). У 1974-1976 гг. працаваў урачом-хірургам і навуковым даследчыкам у складзе ХХ Савецкай антарктычнай экспедыцыі. Надрукаваў шэраг навуковых прац, прысвечаных адаптацыі палярнікаў ва ўмовах Антарктыды і розных кліматычных паясоў. У 1983-1986 гг. служыў у Афганістане галоўным хірургам 40-й арміі. Ім была створана і ўкаранёна эфектыўная сістэма двухэтапнай эвакуацыі параненых. І. Д. Касачоў упершыню выдзеліў праблему выбуховых паражэнняў і распрацаваў іх арыгінальную класіфікацыю. Пры армейскім шпіталі арганізаваў інтэрнатуру і стварыў вучэбна-метадычны цэнтр па падрыхтоўцы ваенна-палявых хірургаў. У 1988 г. аказваў дапамогу пацярпелым пры землятрасенні ў армянскім горадзе Спітаку. Ён узначаліў спецыялізаваны медыцынскі атрад акадэміі з 70 супрацоўнікаў і арганізаваў аказанне хірургічнай дапамогі пацярпелым. Па яго ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле пры акадэміі створаны шэраг лячэбна-дыягнастычных цэнтраў, а таксама вучылішча па падрыхтоўцы медыцынскіх сясцёр (1991). Пасля выхаду ў адстаўку ў 1995 г., быў абраны прафесарам кафедры агульнай хірургіі Ваенна-медыцынскай акадэміі. Аўтар звыш за 400 навуковых прац і 200 рацыяналізатарскіх прапаноў, у т. л. 7 манаграфій, 7 вынаходніцтваў. Яго навуковыя работы прысвечаны актуальным праблемам агульнай і ваенна-палявой хірургіі, гісторыі айчыннай хірургіі, ім шырока асветлены пытанні гнойнай хірургіі і баявой хірургічнай траўмы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1984), ордэнам Леніна (1986), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1989) і ордэнам “За обустройство земли Российской” 2-й ступені (2008), Залатым медалём І. І. Пірагова. і інш. Пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Зняты фільм “Военные врачи. Военный врач Иван Косачев. Две пустыни: огонь и лед” (рэжысер Міхаіл Еўзерыхін).
Літаратура:
Детликович, П. “Главный хирург Афгана” / Петр Детликович // Горацкі веснік. – 2013. – 21 верасня. – С. 2. Дроздовская, Т. Из сельской глубинки – в большую медицину / Т. Дроздовская // Ленінскі шлях (Горкі). – 2002. – 11 верасня. Касачоў Іван Данілавіч // Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург / Мікола Нікалаеў. – Санкт-Пецярбург, 2009. – С. 374-375. Скаромная, С. Месца прыцяжэння / С. Скаромная // Региональные ведомости (Горки). – 2002. – 19 июля. – С. 6. Косачев Иван Данилович // Профессия – врач [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://professiya-vrach.ru/article/ivan-danilovich-kosachev-vrach-na-predele-vozmozhnostey. – Дата доступа: 22.11.2016. Профессор Иван Данилович Косачев : (к 70-летию со дня рождения) // Вестник Санкт-Петербургского университета [Электронный ресурс] : журнал. – Режим доступа: http://med.spbu.ru/archiv/vest/9_2/2_01.pdf. – Дата доступа: 22.11.2016. Врач экстремальных ситуаций : [о Косачеве И. Д.] // Журнал “Ориентир” [Электронный ресурс] : сайт / Министерство обороны Российской Федерации. – Режим доступа: http://orientir.milportal.ru/vrach-e-kstremal-ny-h-situatsij. – Дата доступа: 22.11.2016.
(27.07.1930, в. Струпіна Гродзенскага р-на – 27.08.2015), беларускі вучоны ў галіне эканомікі. Доктар эканамічных навук (1986), прафесар (1991). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013).
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1959). У 1959-1964 гг. працаваў заатэхнікам Жалудокскага раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі, інспектарам па закупках сельгаспрадуктаў, інспектарам-арганізатарам Гродзенскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення. У 1968 г. закончыў аспірантуру пры Беларускім НДІ жывёлагадоўлі. У 1967-1988 гг. працаваў у Беларускім НДІ жывёлагадоўлі ў якасці навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі арганізацыі і эканомікі вытворчасці ялавічыны, загадчыка аддзела тэхналогіі вытворчасці ялавічыны. З 1989 г. працаваў прафесарам кафедры аграбізнесу ў БДСГА. Аўтар звыш за 260 навуковых прац па інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі ў комплексах індустрыяльнага тыпу, аграпрамысловай інтэграцыі суб’ектах гаспадарання. Аўтар 6-ці манаграфій, суаўтар 16-ці нарматыўных выданняў па планаванні сельскагаспадарчай вытворчасці і стандартызацыі тэхналагічных працэсаў у жывёлагадоўлі. Ва ўмовах рэфармавання эканомікі Рэспублікі Беларусь праводзіў даследаванні па праблемах удасканалення форм і метадаў аграпрамысловай інтэграцыі суб’ектаў гаспадарання. Атрыманыя ім вынікі навуковых даследаванняў з’явіліся значным укладам у тэорыю і практыку арганізацыі буйной таварнай сельскай гаспадаркі і выпуску харчовых тавараў. Узнагароджаны медалём “За доблесную працу”, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі і Дыпломамі Мінсельгасхарча Рэспублікі Беларусь, Дыпломамі ВДНГ.
Літаратура:
Детликович, П. “Главный хирург Афгана” / Петр Детликович // Горацкі веснік. – 2013. – 21 верасня. – С. 2. Дроздовская, Т. Из сельской глубинки – в большую медицину / Т. Дроздовская // Ленінскі шлях (Горкі). – 2002. – 11 верасня. Касачоў Іван Данілавіч // Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург / Мікола Нікалаеў. – Санкт-Пецярбург, 2009. – С. 374-375. Скаромная, С. Месца прыцяжэння / С. Скаромная // Региональные ведомости (Горки). – 2002. – 19 июля. – С. 6. Косачев Иван Данилович // Профессия – врач [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://professiya-vrach.ru/article/ivan-danilovich-kosachev-vrach-na-predele-vozmozhnostey. – Дата доступа: 22.11.2016. Профессор Иван Данилович Косачев : (к 70-летию со дня рождения) // Вестник Санкт-Петербургского университета [Электронный ресурс] : журнал. – Режим доступа: http://med.spbu.ru/archiv/vest/9_2/2_01.pdf. – Дата доступа: 22.11.2016. Врач экстремальных ситуаций : [о Косачеве И. Д.] // Журнал “Ориентир” [Электронный ресурс] : сайт / Министерство обороны Российской Федерации. – Режим доступа: http://orientir.milportal.ru/vrach-e-kstremal-ny-h-situatsij. – Дата доступа: 22.11.2016.
«І безліч сувязяў жывых…»
Праз 17 год пасля выхаду ў свет сваёй першай кніжкі «Мікітавы прыгоды» Аляксандр Клачкоў пазнаёміў чытачоў з «Формуламі жыцця» - менавіта такую назву атрымаў яго новы паэтычны зборнік. Адной з першых гэткі, у беласнежнай мінімалістычнай вокладцы, амаль толькі з друку экзэмпляр з подпісам самога аўтара атрымала кагадзе цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага.
Дарэчы, сёлетні год стаўся для Аляксандра Віктаравіча, ў нейкім сэнсе, аж двойчы юбілейным. Так, мы ўжо расказвалі пра тры яго кнігі, якія святкуюць свае гадавіны з часу выдання. Пісалі таксама і пра літаратурную экспазіцыю, што ладзілася ў горацкай бібліятэцы з нагоды 65-годдзя паэта і сабрала амаль поўную калекцыю твораў Клачкова. А цяпер яшчэ і нізка новых вершаў! Трэба ўдакладніць, што вялікая частка рэчаў са зборніка была напісана ажно два з лішнім дзесяцігоддзя таму, а іншыя дык увогуле датуюцца апошнім годам. Зрэшты такая часавая неаднароднасць састаўных кампанентаў з’явілася, на наш погляд, адной з цікавых асаблівасцей гэтай невялічкай кніжкі.
Адметна, што першы яе раздзел «Гісторыя і сучаснасць» складаюць напісаныя па-руску творы пачатку дзевяностых. Час масштабных пераломаў у грамадстве, перыяд балючай разгубленасці – ці значны ўплыў ўсё гэта мела на вершы Клачкова той пары? І так, і не. З аднаго боку, ён задаецца прамым пытаннем «Кто в войне Гражданской был виновник?..», адкрыта прызнаецца, што яго «несказанная давит усталость, леденящий за Родину страх». Але разам з тым гэтая палітычная акрэсленасць, прывязанасць да канкрэтнага моманту ніколі не становіцца ў яго дамінантай, не бяре ў палон творчую думку паэта. Ён нібыта і тут, у самым эпіцэнтры сучаснага Барадзіно, дзе грыміць зброя і «сержант со своим пулеметом сыплет трассеры», дзе «война без дураков, железо и огонь» ды іншыя пякучыя прыкметы скрыжавання эпох. І адначасова клачкоўскія вершы менш за ўсё блізкія хоць да якой-небудзь памфлетнасці ці вострасацыяльнай тэматыкі. Галоўным чынам з-за свайго ціхага і дужа асабістага гучання - яно адчуваецца ў амаль трыццацігадовай вытрымкі радках, што складаюць першы раздзел новага зборніка.
Нярэдка такія медытатыўныя роздумы бываюць звернуты да Творцы - «указать путь без суеты», умацавацца ў веры, абараніць дзетак просіць паэт, адчуваючы ўсю цяжкасць неабходнасці забыцца пра «гордость и срам, поднимаясь к Твоему порогу». Адкрыжавацца ад грахоўнасці і ганьбы - задача ня з лёгкіх. Ды й увогуле, ці пад сілу яна слабому чалавеку? «Ці чуе Ён простыя словы, малітву за родных і блізкіх?» - так узнікае ў ранняй творчасці Клачкова ідэя своеасаблівай тэадыцэі - апраўдання Бога нягледзячы на ўсю наяўнасць зла ў свеце. Няхай не ярка выяўлены, але такі матыў стане, на наш погляд, пазней ў вершах горацкага аўтара скразным. Пры гэтым, зусім не абявязкова, каб у тэксце сустракаліся канкрэтныя звароты ці абазначэнні. Ён, «вялікі і шчодры», «нябеснае вечнае вока» - нават неназваным будзе прысутнічаць ва ўсіх пазнейшых кніжках Клачкова як апошняя інстанцыя, з усёй паўнатой адказнасці за сваё стварэнне. І мы будзем адчуваць боскую наяўнасць падспудна, нават калі апісваюцца сяброўскія летнія вячоркі ля вогнішча, альбо ласкавы подых вясновага ветрыка.
У поўнай меры яно адносіцца і да другой часткі «Формул жыцця». «Усемагутны Божа», «Усемагутны і Вечны», «Моцны і Мілы» – менавіта такім малюецца ў гэтых вершах неспазнавальны і бясконца міласны Аўтар Сусвету. І Ён літаральна ва ўсім. У дрэвах без лісця, у прысыпаных першым сняжком сцяжынках, у неспасціжымым вядзьмарстве маладзіка на небе. Навальніца, лістапад, летні дождж, карціны шчаслівага і павольнага лета, царква ў Кіжах – пра што б не пісаў паэт, яно будзе прасякнута перажываннем Бога ў сабе і спазнаннем свету праз адкрыццё ў ім векавечнага Абсалюту. Такі духоўны вопыт можа быць трагічным – і тады гэтае знаходзіць пэўнае адлюстраванне і ў творчасці.
Туристические полки
Время отпусков в самом разгаре - турфирмы с горящими путевками, желание сэкономить, поездки на моря в ближнее зарубежье, переполненные пляжи, дешевые фрукты и другие прелести отпускного сезона. Однако единственный ли это способ интересно провести свободное время? Обязательно ли для этого стремиться в чужие страны и есть ли отдых по эту сторону границы? Разобраться в этом постаралась центральная библиотека им. М. Горецкого. Здесь оформлена литературная выставка «В ритме лета», которая поможет вам по-новому взглянуть на такую загадочную вещь как внутренний туризм в Беларуси.
Отыскать в медиапростанстве действительно увлекательные сведения о том или ином месте «у себя под боком» - становится порой целой проблемой. Экспозиция, которую оформили в читальном зале библиотеки, призвана исправить подобную ситуацию, хотя бы для своей аудитории. Среди представленных на выставке изданий - целая гора красочно оформленных путеводителей по городам страны, открытки, фотоальбомы, карты. Воспользоваться предложенными маршрутами или проложить персональный в своем путешествии по Беларуси - решать только вам. Кто знает, вдруг, с помощью предложенных книг, вы задумаете и осуществите совершенно удивительную «вандроўку». А еще - будьте осторожны при знакомстве с описанной выставкой! Вы рискуете увидеть Беларусь не только привычным краем озер и аистов, но и страной таинственных замков, древних храмов, забытых легенд и многих других необычностей.
Дзве зоркі
Сёлета святкуецца 135-годдзе з дня нараджэння двух народных паэтаў Беларусі, класікаў нацынальнай літаратуры - Янкі Купалы і Якуба Коласа. З такой нагоды на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага наладзілі кніжную выставу, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляхам гэтых асабліва знакавых і дарагіх нашаму народу творцаў.
Калісьці піьменнік Віктар Шніп наступным чынам вызначыў ролю паэтаў-юбіляраў: «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас». Цяжка не пагадзіцца з такімі трапнымі словамі. Бо ў сваіх шматлікіх творах Купала з Коласам паспрабавалі раскрыць нацыянальны характар беларусаў, асаблівасці іх духоўнага складу і жыцця. З дзяцінства вядомыя нам вершы класікаў сталіся тымі глыбамі, што выявілі незвычайную сілу і творчую моц нашага роднага слова. Супрацоўнікі бібліятэкі падаравалі сваім гасцям цудоўную магчымасць узнавіць у памяці ці, можа быць, упершыню адкрыць для сябе сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва, якія ўзнялі айчынную літаратуру да ўзроўню прызнаных літаратур сусвету. Сярод прадстаўленных на выстаўцы выданняў – як творы саміх юбіляраў, так і разнастайныя літаратуразнаўчыя даследванні, біяграфічныя даведнікі і нават мемуарныя жанры. Асаблівасцю дадзенай экспазіцыі можна назваць тое, што яе наведвальнікі атрымліваюць унікальны шанец сутыкнуцца з тымі Купалам ды Коласам, якіх яны, напэўна, і не ведалі дагэтуль. Так, напрыклад, чытачам будзе цікава даведацца пра той факт, што шматграннасць таленту Коласа прасціралася далёка за межы ягоных паэтычных вопытаў і прозы – ён з’явіўся сапраўдным заснавальнікам новага беларускага рэалістычнага раману. З троху іншага боку паглядзець і на Купалу дапаможа юбілейная выстава ў цэнтальнай бібліятэцы: далёка не толькі ўзвышаным і рамантычным паэтам ён паўстане перад намі са старонак сваіх антыфашыстскіх пафасных памфлетаў і заклікаў.
Таксама трэба адзначыць, што ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных святочнай даце, прыняла і раённая дзіцячая бібліятэка - тут была праведзена літаратурная гадзіна творчасці класікаў Янкі Купалы пад назвай «Песні беларускай уладар», падчас якой дзеці змаглі бліжэй пазнаёміцца з няпэўнымі асаблівасцямі ўсім вядомых твораў паэта.
Каб любіць Беларусь
«Вечна жыві і квітней, Беларусь!» – менавіта гэтыя радкі з дзяржаўнага гімна былі выбраныя для назвы кніжнай экспазіцыі, што разгарнулася ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага напярэдадні Дня Незалежнасці. Сярод прадстаўленай тут літаратуры – шматлікія выданні самай рознай стылёвай ды жанравай прыналежнасці, якія, аднак, аб’ядноўвае тэма ролі Беларусі ў сучасным свеце, дыялектыкі станаўлення і інтэграцыі нашай краіны ў сусветную глабальную суполку.
Падрыхтаваная бібліятэкарамі выстава сталася досыць багатай на змястоўныя фотаальбомы, пад вокладкамі каторых чытачы змогуць адчыніць для сябе дзверы ў дзівосныя і багатыя беларускія флору ды фауну, атрымаюць сапраўдную асалоду ад шыкоўных, прафесійна зробленых здымкаў. Аднымі з падобных экзэмпляраў экспазіцыі можна назваць такія кнігі як «Беларусь: страна и люди», «Беларусь живописная», «Беларускія эцюды». Цікавым дапаможнікам у вялікім падарожжы па заблытанаму шляху развіцця нашай дзяржаўнай самастойнасці, напэўна, стане трохтомнік Алеся Марціновіча «Хто мы, адкуль мы?», які уяўляе сабой зборнік навукова-папулярных гістартычных эссэ і нарысаў. Асобную паліцу на выстаўцы занялі кніжкі, прысвечаныя даследванням наконт беларускіх народных промыслаў - выцінанкі, габеленаў, тэкстылю ды нашых знакамітых аўтэнтычных арнаментаў. Трэба адзначыць, што арганізацыя кніжных экспазіцый такой вось скіраванасці спрыяе развіццю ў грамадзян, асабліва ў маладзі, беражлівых адносін да айчыннай гісторыі, культурнай спадчыны сваёй радзімы; выхоўвае гатоўнасць абараняць свой родный край.
















































