Алесь Пісьмянкоў

Пісьменнік-юбіляр

«Любіць прызначана мне лёсам…»

Плача люты зусім не з папроку…
Басанож стрэла Бесядзь гасцей. —
Тыя словы, што зняў з дум прарочых,
Як святло льюцца ў душы людзей…

Лідзія Андрэева

“Горкі – адзін з маіх самых любімых гарадоў. Ёсць там нейкая своеасаблівая аўра, светлая і чыстая. Можа, таму, што ў гэтым горадзе шмат прыгожых інтэлігентных людзей з адухоўленымі тварамі і яснымі вачыма, можа, таму, што ягонымі вуліцамі хадзілі і думалі волаты беларускага духу браты Гарэцкія, а магчыма, проста сваю высакародную справу робіць слаўная спадарыня Гісторыя…” – пісаў Алесь Пісьмянкоў у адным з сваіх артыкулаў.

“Любіць прызначана мне лёсам…” – гэтыя лірычныя радкі паэта ляглі ў аснову вечарыны, прысвечанай памяці выдатнага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова, падрыхтаванай супрацоўнікамі Цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага і Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Падрабязней

Ён пражыў усяго 47 гадоў, заўчасна пайшоў з жыцця, але яго паэзія, яго творчая спадчына папоўнілі залаты фонд сучаснай беларускай літаратуры.

Аповед аб жыццёвым і творчым шляху, адметнасці мастацкіх твораў паэта суправаджаўся яго вершамі, якія дэкламавалі ўдзельнікі акадэмічнага клуба “Дэбют”. Гучалі і ўспаміны былога дырэктара Горацкага музея Уладзіміра Ліўшыца, які зараз жыве ў Ізраілі, дзякуючы якому Алесь Пісьмянкоў упершыню наведаў Горкі і з таго часу палюбіў наш горад, неаднаразова тут бываў, а таксама прафесара кафедры сельгасмашын, паэта Аляксандра Клачкова. Уражлівымі і запамінальнымі былі выступленні аднакурсніка Алеся Пісьмянкова, былога выкладчыка кафедры рускай і беларускай моў Пятра Іванавіча Малько, дацэнта гэтай кафедры Ганны Іванаўны Малько, галоўнага бібліятэкара БДСГА Марыі Міхайлаўны Студневай, а таксама члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”, актыўнай удзельніцы абласнога фестывалю паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” Лідзіі Андрэеўны Мініч.

Да гэтай вечарыны была падрыхтавана аднайменная выстаўка літаратуры, на якой экспанаваліся зборнікі вершаў Алеся Пісьмянкова з уласнымі аўтографамі, літаратурна-крытычныя артыкулы, фотаздымкі, зборнік вершаў горацкіх аўтараў, прысвечаных паэту і інш. Дзякуючы ёй кожны з прысутных мог бліжэй пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.

Паэта сёння няма з намі, але засталася яго сапраўдная, жыццесцвярджальная паэзія, якую ён дарыў нам на радасць і шчасце, каб мы ў цяжкія хвіліны не забывалі пра самае светлае і добрае на зямлі.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина