Нязгаснаю зоркай

ГОД КУЛЬТУРЫ 2016

Пісьменнік-юбіляр

«Нязгаснаю зоркаю ў небе Радзімы на векі…»

Раённая бібліятэка імя Максіма Гарэцкага сумесна з народным літаратурным аб’яднаннем “Роднае слова” арганізавала шэраг мерапрыемстваў з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Адамавіча Багдановіча. Літаратурна-музычныя кампазіцыі пад агульнай назвай “Нязгаснаю зоркаю ў небе Радзімы на векі…” прайшлі для школьных і студэнцкіх аўдыторый.

Падрабязней

Цёплыя і пранікнёныя словы вядучых аб жыццёвым і творчым шляху непаўторнага і арыгінальнага мастака беларускага слова Максіма Багдановіча ўдала спалучаліся з творамі паэта. Маладое пакаленне беларусаў дакранулася да класічных узораў нацыянальнай літаратуры. Падчас мерапрыемстваў, глыбока і змястоўна быў прадстаўлены адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў паэта “Вянок”. Гучалі не толькі вершы, што ўвайшлі ў зборнік, а і песні на словы Максіма Багдановіча ў выкананні студэнтаў БДСГА. Дарэчы, такія вядомыя вершы паэта, як “Зорка Венера”, “Па-над белым пухам вішняў…” прагучалі ў новай музычнай інтэрпрэтацыі ў выкананні студэнтаў факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі.

Мерапрыемствы суправаджаліся паказам мультымедыйнай прэзентацыі, што спрыяла візуальнаму ўспрыманню хвалюючага аповяду пра кароткае, але такое насычанае творчае жыццё М.Багдановіча, напоўненае зорным светам і любоўю да Бацькаўшчыны.

Творчасць Максіма Багдановіча натхняе паэтаў-сучаснікаў на напісанне новых твораў, у тым ліку і вершаў-прысвячэнняў. Глыбіню і значнасць творчасці Максіма Багдановіча адзначыла ў сваім выступленні член народнага аматарскага аб’яднання “Роднае слова”, аўтар двух літаратурных зборнікаў Лія Родная (Наталля Ніканчук). Яна падзялілася сваімі ўражаннямі, прачытала вершы-прысвячэнні класіку:
Вельмі тонка, вельмі чуйна, гожа,
Словы Багдановіча гучаць,
Цеплынёй і ласкаю варожаць,
Песні паднябеснаю звіняць.
Дзякуем табе за усё, Максіме,
Што збярог ў чужбіне, як зярно,
Вобраз белакрылае Айчыны,
Мовы продкаў дзіўнае святло.

Максіму Багдановічу была наканавана бадай самае кароткае жыццё з усіх беларускіх пісьменнікаў дарэвалюцыйнага часу, а як творцу, як музыку душы роднага народа – жыццё вечнае і нязгаснае. І пацверджанне таму творы паэта, якія і праз 125 год гучаць з вуснаў яго нашчадкаў – беларусаў:
Ён нёс свой крыж цярпліва, без ныцця,
Як самабытны, непаўторны творца,
Хоць рана згасла полымя жыцця,
Ды ўсё гарэць, не згаснуць яго зорцы.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина