Максім Багдановіч

ГОД КУЛЬТУРЫ 2016

Пісьменнік-юбіляр

«У зачараваным царстве…»

Калі паміраюць паэты,
Што ні перад кім не гнуцца, —
У чалавецтва прасветы
На ўсе вякі застаюцца…

А. Грачанікаў пра М. Багдановіча

9 снежня 1891 года ў Мінску нарадзіўся чалавек незвычайнага таленту і незвычайнага лёсу. Талент пісьма быў яму дадзены ад прыроды, расплаціцца за які давялося жыццём. Максім Багдановіч, Максім Кніжнік, Maksim Hrynica, Эхо…

Так здарылася, что жыць на беларускай зямлi Максiму давялося толькi першыя пяць год. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад гэтай зямлi тысячамi вёрст: жыў у Нiжнім Ноўгарадзе, Яраслаўле, Ялце. Родны край здаваўся яму дзiвоснай казкай, поўнай незвычайных таямнiц. Але М. Багдановiч добра ведаў, што ў краiне казачных бароў i пушчаў, азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоўны народ.

Падрабязней

Менавіта пра гэтыя настроі ў яго творчасці і ішла размова на мерапрыемстве ў даніну памяці паэта пад назвай «У зачараваным царстве…», якое падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі цэнтральнай і раённай дзіцячай бібліятэк, а таксама, выдатна патрапіўшыя ў пачуццёвы настрой творчасці пісьменніка, таленавітыя дзяўчаты з тэатральнай студыі «Светлячок» пад кіраўніцтвам Сідлеравай Алены Іванаўны.

Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка перамяжоўвалася гучаннем яго твораў у выкананні Калтуненка Марыі, Ягоркінай Дзіяны, Тарасенка Алены, Кішкун Настассі. Удзельніцы тэатральнай студыі ўнеслі вялікі эмацыянальны зарад у гэта мерапрыемства. Вершы, якія дэкламаваліся («Вершы, мае вершы…», «Скірпуся», «Слуцкія ткачыхі», «Бяседная» і іншыя), гучалі пранікнёна і з натхненнем, арганічна спалучаліся з агульным матывам вечарыны і выклікалі ў гледачоў дружныя воплескі.

На працягу гэта мерапрыемства, ды і надалей у раённай дзіцячай бібліятэцы будзе працаваць літаратурная выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці паэта «Чалавек надзіва лагоднай і ўзнёслай душы ... ». Цэнтральнае месца на ёй займае адзіная прыжыццёвая кніга вершаў «Вянок» - дакладная копія выдання 1913 года з захоўваннем тагачаснай мовы напісання, а таксама і іншыя кнігі твораў Максіма Багдановіча і пра яго.

Хочацца спадзявацца, што той узнёслы настрой, які панаваў на мерапрыемстве, закрануў глыбокія віры душ усіх прысутных, уліў у іх свежыя струменьчыкі любові Бацькаўшчыны, народа, мовы…


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина