пісьменнік-юбіляр Крапіва

ГОД КУЛЬТУРЫ 2016

Пісьменнік-юбіляр

Кандрат Крапіва

5 сакавіка з нагоды 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Кандратавіча Крапівы (сапр. Атраховіч) на абанеменце Раённай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага распачала дзейнасць выстава літаратуры “Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы”.

Падрабязней

Кандрат Крапіва (сапраўднае прозвішча Кандрат Кандратавіч Атраховіч) – драматург, паэт-сатырык, празаік, вучоны-лінгвіст, грамадскі дзеяч, акадэмік, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, удзельнік чатырох войнаў.


У ранні перыяд літаратурнай дзейнасці Кандрат Крапіва паспяхова працаваў у галіне мастацкай прозы. Адзін рэдагаваў і выдаваў часопіс “Узвышша”, быў членам літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. У гэты час пісьменнік звярнуўся і да драматургіі. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны К. Крапіва працаваў у франтавых газетах, рэдагаваў газету-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Пасля вайны ўзначаліў часопіс “Вожык”.

Творчасць Кандрата Крапівы вельмі непасрэдна і непарыўна звязана з лёсавызначальнымі падзеямі неспакойнага XX стагоддзя. Самабытнасць і шматграннасць таленту, сапраўды народны характар творчасці даюць усе падставы аднесці пісьменніка да самых вядомых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры. Кандрат Крапіва вядомы як аўтар шматлікіх баек і сатырычных твораў (п’еса “Брама неўміручасці”, камедыя “Хто смяецца апошнім”), кніг сатыры і гумару “Асцё”, “Крапіва”, “Ухабы на дарозе”, “Калючы строй”, “Сорак баек” і інш., а таксама літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў і лінгвістычных прац.


На літаратурнай выставе экспанаваны як выданні літаратурна-крытычнага і даведачнага характару, якія раскрываюць шматграннасць сатырычнага таленту класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы, так і шматлікія аўтарскія выданні: збор твораў пісьменніка ў 6-ці тамах, выбраныя творы, кнігі вершаў, баек, паэм і эпіграм.

Выстава дзейнічае да 12 красавіка.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина