90 год з дня нараджэння Барыса Іванавіча Сачанкі

90 год з дня нараджэння Барыса Іванавіча Сачанкі

15.05.2026


Барыс Іванавіч Сачанка — вядомы беларускі празаік, публіцыст і літаратар, чыя творчасць займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Барыс Сачанка з першых твораў заявіў пра сябе вельмі смела, нечакана і ярка. Родам ён з Палесся, з вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Яму не было і шасці гадоў, як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Трагедыя маленства праходзіць амаль праз усю творчасць Барыса Іванавіча. Убачанае і перажытае знайшло сваё адлюстраванне ў творах пісьменніка

Подробнее

Яго творы прасякнуты любоўю да роднай зямлі, павагай да чалавека працы, глыбокім разуменнем лёсу народа і памяццю пра ваенныя выпрабаванні. Пісьменнік умеў тонка перадаваць унутраны свет сваіх герояў, іх перажыванні, надзеі і жыццёвую мудрасць. Яго кнігі і сёння застаюцца актуальнымі, бо закранаюць вечныя тэмы чалавечнасці, сумлення, дабра і адказнасці перад гісторыяй.

Да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў бібліятэках сеткі былі арганізаваны тэматычныя кніжныя выставы: «Память нужна живым», «Жыццё, багатае творчасцю», «Лёс пакалення ў творчасці пісьменніка», «Вітаем цябе, беларуская кніга». На выставах былі прадстаўлены вядомыя мастацкія і публіцыстычныя творы Барыса Сачанкі, матэрыялы пра яго жыццёвы і творчы шлях.

Пісьменнік жыў актыўным грамадскім і творчым жыццём; сучаснасць, зменлівая, рухомая, не пакідала ў спакоі яго мастацкае ўяўленне. Адсюль яго няўрымслівасць, імкненне да новага, прага пошуку.

Барыса Іванавіча ведаюць не толькі як цудоўнага празаіка, але як і крытыка, публіцыста, перакладчыка, актыўнага грамадскага дзеяча, які, не шкадуючы сваіх сіл і здароўя, працаваў на адраджэнне нашай Бацькаўшчыны.

Барыс Сачанка працаваў на розных пасадах: рэдактарам аддзела прозы часопіса «Полымя», сакратаром праўлення СП Беларусі, загадчыкам аддзела перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 12 студзеня 1993 года Барыс Іванавіч з’яўляўся галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».

Творчасць Барыса Іванавіча Сачанкі — гэта значны ўклад у беларускую літаратуру і культуру. Ён быў таленавітым пісьменнікам, мудрым чалавекам і сапраўдным патрыётам сваёй краіны. Для беларусаў Барыс Сачанка быў і застаецца адным з тых аўтараў, чыя літаратурная спадчына захоўвае дух народа і перадае яго наступным пакаленням.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина