Неверагодныя прыгоды з Паўлам Місько

Неверагодныя прыгоды з Паўлам Місько

13.03.2026


Празаік, паэт, перакладчык Павел Андрэевіч Місько, якому 14 сакавіка споўнілася б 95 гадоў, пры сваім 80-гадовым жыцці з-за сваёй сціпласці не меў асабістых званняў і рэгалій. Але, мабыць, самай вялікай узнагародаю пісьменніку сталіся чытацкая любоў і ўдзячнасць.

Подробнее

Найбольшую вядомасць і любоў самай удзячнай аўдыторыі — дзіцячай, — яму прынеслі казкі і фантастычныя творы для дзяцей, якія прасякнутыя наскрозь беларускасцю, сакавітай мовай, аналагаў якой няма ў сучаснай дзіцячай літаратуры, і аздоблены цёплымі добрымі ілюстрацыямі. Гэта, напрыклад, «Грот афаліны» (1985 г.), дзеянне якога адбываецца на востраве пад назвай Рай, і распавядаецца пра сяброўства дэльфіна з чалавекам.

Захапляльныя сюжэты таксама ў такіх дзіцячых творах, як «Прыгоды Бульбобаў» (1977 г.), дзе расповед ідзе ад імя шчанюкоў, і, канешне ж, «Эрпіды на планеце Зямля» (1987 г.), пра тое, як на нашу планету прылятаюць разведчыкі-робаты іншай цывілізацыі. А ягоныя «Навасёлы» былі сапраўдным бестселерам (калі б у СССР было такое паняцце).

Пісаў Місько і казкі — «Прыйдзі, дзень-залацень» (1993 г.), дзе распавядаецца аб прыгодах і сталенні хлопчыка Ваняткі, і «дзіцячую публіцыстыку» — «Зямля ў нас такая» (1974 г.).

Творчасць Паўла Місько здзіўляе колькасцю сюжэтаў, назапашаных не толькі з асабіста перажытага, але і са шматлікіх назіранняў над жыццём падчас журналісцкіх вандровак. Не бракавала яму і творчай фантазіі. Яго жыццёвая біяграфія багатая на падзеі, а творчая – на дзівосна разнастайныя сюжэты, варыянты жанравых форм, адметнасць выбару тэм, персанажаў, падзей.

Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, паэта, драматурга, публіцыста, перакладчыка Паўла Місько бібліятэкі сеткі падрыхтавалі змястоўныя выставы да юбілейнай даты: «Неверагодныя прыгоды з Паўлам Місько», «Паміж мінулым і будучым», «У стыхіі роднага слова», «Вандроўкі і прыгоды Паўла Місько», «Незвычайныя прыгоды для звычайных дзяцей».

Прыгодніцкія і фантастычныя сюжэты, яркія персанажы, жвавая і сакавітая мова сустракаюць чытача на старонках кніг Паўла Місько. І хоць падзеі часам адбываюцца ў самых незвычайных мясцінах на Зямлі і ў космасе, творы пісьменніка дапамагаюць нам лепш спазнаць сябе, свой нацыянальны характар і свой родны край.

Яго творы нясуць дзецям дабрыню і беларускае светабачанне, дапамагаюць быць беларусамі з дзяцінства. На нашу думку, калі дзеці будуць чытаць такія кнігі, якія напісаў Павел Місько, то яны вырастуць сапраўднымі беларусамі.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина