|
Жыве ў вяках беларуская мова |
20.02.2026 |
Ніякае багацце людзей не бывае
даражэйшым за іх родную мову.
Якуб Колас
21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы – міжнароднае свята, але гучыць яно ў кожнай краiне па-свойму! У Беларусi дзяржаўныя дзве мовы – руская i беларуская. І толькi другая вылучае нас з мноства народаў. А для нас, беларусаў, гэта яшчэ і дзень, калі варта падцвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і думаць па-беларуску здольны кожны. Бо мова – гэта тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.
Беларускі мова - гэта сапраўды адно з найвялікшых культурных багаццяў нашага народу. Яна не толькі сродак зносін, але і ключ да разумення душы беларускага народа, яго гісторыі і традыцый. Кожнае слова, кожны сказ нясуць за сабой адмысловую мелодыку і глыбіню, што робіць беларускую мову арыгінальнай, непаўторнай, унікальнай, не падобнай на іншыя.
Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў бібліятэках сеткі да Дня роднай мовы былі арганізаваны кніжныя выставы: «Мова мая, беларуская, родная…», «Мова роднай зямлі», «На крылах роднай мовы», «У родным слове – цэлы свет», «Жыве ў вяках беларуская мова», «Словы пра родную мову», дзе карыстальнікі могуць пазнаёміцца з кнігамі па гісторыі беларускай мовы, слоўнікамі, а таксама з мастацкімі кнігамі беларускіх аўтараў – як класікаў, так і сучаснікаў.
Таксама супрацоўнікі падрыхтавалі для сваіх чытачоў шэраг мерапрыемстваў: гульнёвую праграму «Ці ведаеш ты родную мову?», час роднай мовы «Беларуская мова – узорная вязь», гутарку «Мова – жывая душа народа».
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
На мерапрыемствах юныя беларусы сабраліся, каб пагаварыць пра родную мову, паслухаць, як прыгожа і меладычна яна гучыць. Яны даведаліся аб спецыфічных адметнасцях беларускай мовы (дзеканне і цеканне, аканне і яканне, зацвярдзелыя зычныя и суседняя мяккасць, апостраф і Ў нескладовае), аб цікавых фактах з яе гісторыі (старабеларускую мову выкарыстоўваў першадрукар Ф. Скарына, у XVI ст. яна была міждзяржаўнай мовай перапіскі ў Усходняй Еўропе і з XIV ст. і да 1696 года афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага), звярнула ўвагу, што беларуская мова мае статус уразлівай, таму вельмі добра, калі мы размаўляем на ёй. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у віктарынах і гульнях, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, якія былі накіравана на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу і выхаванне павагі да Беларусі і беларускай мовы.
Падчас мерапрыемстваў вучні прыйшлі да высновы, што наша родная мова для нас – самая прыгожая. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.
Беларуская мова прайшла доўгі шлях, каб застацца той, якой мы бачым яе сёння. Таму так неабходна расказвать моладзі пра яе гісторыю і дапамагаць ім з вывучэннем.
Святкуем Дзень роднай мовы разам! Чытайце, натхняйцеся – і размаўляйце па-беларуску!
![]() | ![]() | ![]() |
|---|





















































