Скарбы Радзімы, або Чароўны свет Уладзіміра Ягоўдзіка

Скарбы Радзімы, або
Чароўны свет Уладзіміра Ягоўдзіка

13.02.2026


14 лютага вядомаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Іванавічу Ягоўдзіку спаўняецца 70 гадоў. Ён вядомы як аўтар прозы, вершаў і п’ес для дзяцей, як літаратурны крытык і перакладчык. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў, узначальваў часопіс «Бярозка», заснаваў часопіс сяброў прыроды «Лесавік». Паводле сюжэтаў казак У. Ягоўдзіка пастаўлены спектаклі на Беларускім радыё і тэлебачанні, у драматычных і лялечных тэатрах Беларусі. Уладзімір Іванавіч – аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў.

Подробнее

Уладзімір Іванавіч нарадзіўся на Слонімшчыне ў сялянскай сям’і. Яго бацька рана памёр, маці цяжка хварэла, таму дзяцінства Валодзі прайшло ў інтэрнатах. Ён вельмі чакаў канікул, каб паехаць да дзеда ў вёску. А там – лес, птушкі, звяры, – цудоўны свет прыроды, які вабіў яго.

Творчасць У. І. Ягоўдзіка вельмі разнастайная – гэта казкі і апавяданні, аповесці і мініяцюры аб нашай прыродзе і гістарычнай спадчыне. У творах пра гістарычнае мінулае Беларусі аўтар знаёміць нас са славутымі продкамі, запрашае зазірнуць у даўніну, каб даведацца як ствараліся гербы гарадоў Беларусі. Сваеасабліва, з вялікай любоўю апісвае раслінны і жывёльны свет, якім захапляецца бязмежна.

Раскрыццю мнагаграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічаюць кніжныя выставы, якія аформлены ў бібліятэках сеткі да юбілею пісьменніка: «Аматар і знаўца прыроды», «Мір прыроды У. Ягоўдзіка», «Цудоўны свет Ягоўдзіка», «Падарункі ад дзяцькі Ягоўдзіка», «Адкрываем мір прыроды з кнігамі У. Ягоўдзіка», «Скарбы Радзімы, або Чароўны свет Уладзіміра Ягоўдзіка», «Чароўны свет зямлі», «Зачараванне беларускай прыродай». Творы У.І. Ягоўдзіка прадстаўленыя на выставах дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі аўтара пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі.

У філіяле «Саўская сельская аб’яднаная бібліятэка» прайшоў агляд кніг «Скарбы Радзімы». Школьнікі даведаліся пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, яшчэ раз успомнілі факты, якія ён раскрывае ў сваіх творах: дзе жыве бабёр, каго называюць «санітарам леса», след якой жывёлы падобны на чалавечы і інш. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.

Уладзімір Іванавіч – сапраўдны беларус, улюблёны ў сваю краіну, яе людзей, яе дзетак, таму яго творы пішуцца ім на даступнай, каларытнай роднай мове, іх з задавальненнем чытаюць і дзеці, і дарослыя. Усім чытачам зразумелы склад яго твораў. Адна з асаблівасцей яго кніг – гэта цудоўныя фотаздымкі і ілюстрацыі.

Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік – гэта цудоўны сябар прыроды і беларускай культуры. Яго творы нястомна дапамагаюць людзям лепш разумець і шанаваць нашу зямлю. Мільёны чытачоў шануюць яго за працавітасць і прыгажосць слова. Жадаем яму здароўя і новых здзяйсненняў у яго творчай дзейнасці!



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина