|
Зорка беларускай літаратуры Іван Мележ |
06.02.2026 |
Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вучацца, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых прац. Такой асобай безумоўна з’яўляецца Іван Паўлавіч Мележ.
Сёлета спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі. Нарадзіўся Іван Паўлавіч 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянская сям’і.
Іван Мележ – адзін з самых выдатных пісьменнікаў беларускай літаратуры, тонкі знаўца чалавечай душы, мастак-аналітык пераважна эпічнага складу. Яго творчую спадчыну склалі навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзённікі, п’есы, раманы, самым значным з якіх з’яўляецца раман «Людзі на балоце». Менавіта ў ім, як і ва ўсёй «Палескай хроніцы», нацыянальнае і агульначалавечае прысутнічаюць ў арганічным, высокім адзінстве, выводзячы страсці куранёўскіх жыхароў на ўзровень пакутаў герояў Талстога ці Шэкспіра. Так, прыжыццёвы класік, Іван Мележ унёс надзвычай каштоўны мастацкі ўклад у беларускую літаратуру, прыцягнуўшы ўвагу чытача да нацыянальнага жыцця, яго самабытнасці і непаўторнасці, шырока разгарнуўшы яго моц і глыбіню.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
Да юбілею пісьменніка у бібліятэках сеткі былі аформлены выставы: «Майстэрства слова Івана Мележа», «Зорка беларускай літаратуры», «Сцежкамі Мележа», «Летапісец Палескай зямлі», «Палескай зямлі волат», «Пясняр Палескага краю», «Іван Мележ: творчасць і лёс», «Вернасць прызваню». На экспазіцыях прадстаўлены зборы твораў пісьменніка, аповесці, раманы, артыкулы і кнігі, якiя адлюстроўваюць жыццё і творчасць знакамітага літаратара.
Больш за трыццаць гадоў свайго жыцця прысвяціў Іван Мележ літаратуры. Ён быў тонкім знаўцам чалавечай душы, мастаком-аналітыкам пераважна эпічнага складу, у творах якога жыве, пераліваецца ўсімі фарбамі народнага беларускага нацыянальнага жыцця на дзіва самабытны, непаўторны свет з багатай агульначалавечай непаўторнасцю. Якія бы пытанні ні закранаў Іван Мележ у сваіх артыкулах, ва ўсіх яго меркаваннях выяўлялася глыбокая грамадзянская і пісьменніцкая неабыякавасць да ўсяго, што здзяйснялася навокал — не толькі ў непасрэднай блізкасці ад яго, але і да таго, што адбывалася ў самых далёкіх куточках сучаснага яму свету.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
Па творах Івана Мележа створаны радыё- і тэлепастановы, пастаўлены спектаклі на сцэнах абласных і рэспубліканскіх тэатраў, знятыя тэле- і кінафільмы. Яго творы атрымалі сусветнае прызнанне і перакладзены на многія мовы.
Іван Мележ валодаў тымі каштоўнымі якасцямі, без якіх няма сапраўднага мастака – цудоўным веданнем жыцця, людзей і мовы свайго народа, зоркай назіральнасцю, надзвычайнай патрабавальнасцю да сябе як пісьменніка-грамадзяніна. І з цягам часу яго яркі творчы вобраз не згасае, памятная ветлівая ўсмешка не забываецца і творы яго не губляюць сваёй папулярнасці ў чытачоў.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
























































